«Калі работу любіш, усё атрымліваецца». Зінаіду Туміловіч павіншавалі з юбілеем

У Стаўбцоўскай ЦРБ ёсць добрая традыцыя – віншаваць з днём нараджэння выдатных майстроў сваёй справы. Гэтыя дні не былі выключэннем. Віноўніцай урачыстасці стала цудоўная жанчына – Зінаіда Туміловіч, урач-гінеколаг, загадчыца жаночай кансультацыі, пазаштатны раённы гінеколаг. Зінаіда Альбертаўна прайшла насычаны шлях вучобы і работы: з 1972 па 1978 г. вучылася ў Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга […]

Продолжить чтение

Кампрэсарныя станцыі запатрабаваны расійскімі спажыўцамі

За пяць месяцаў бягучага года філіялам ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы выпушчана кампрэсарных станцый у паўтара раза больш, чым было запланавана, а рэалізавана іх спажыўцам нават больш, чым сышло за гэты перыяд з канвеера. – На склад не працуем. Больш таго, ліквідавалі ўсе рэшткі, а заяўкі, якія паступаюць, задавальняем у […]

Продолжить чтение

Крымінальная гісторыя: «Агрэсіўны «дуэт»

У нядзелю, каля дзесяці раніцы, у дзяжурную часць райаддзела міліцыі звярнулася 26-гадовая дзяўчына і заявіла, што ёй сілком увялі наркатычнае рэчыва, згвалтавалі яе і амаль два дні ўтрымлівалі ў кватэры па вуліцы Міру ў Стоўбцах. Па ўказаным адрасе на вуліцу Міру неадкладна выехала аператыўна-следчая група ў складзе супрацоўнікаў райаддзела міліцыі і райаддзела Следчага камітэта. – Быў […]

Продолжить чтение

«Яны ўсё разумеюць». Таццяна Белая аб працы аператарам па вырошчванні буйной рагатай жывёлы

Таццяна Белая працуе аператарам па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту на МТК «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа». У гэтым вытворчым падраздзяленні шчыруе дзявяты год. Прыйшла сюды на працу пасля таго, як у гаспадарцы была закрыта свінагадоўчая ферма. Да абавязкаў сваіх жанчына адносіцца сумленна і пастаянна дабіваецца высокіх прываг маленькіх гадаванцаў. Таццяна Уладзіміраўна – […]

Продолжить чтение

У Стоўбцах павіншавалі матуль, якія нарадзілі дзетак у пераможным маі

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, раённая ветэранская арганізацыя адправілася з віншаваннямі да матуль, якія нарадзілі дзетак у пераможным маі. Сёлета, у год 75-й гадавіны Вялікай Перамогі, раённая ветэранская арганізацыя аб’явіла святочную акцыю – «Дзеці, народжаныя ў Дзень Перамогі». Непасрэдна 9 Мая ў радзільным аддзяленні Стаўбцоўскай ЦРБ ніхто не з’явіўся на свет, а вось […]

Продолжить чтение

«Апрацоўваем усе прадметы». Дэзынфектары ў Стоўбцах працуюць аператыўна і якасна

Пандэмія каранавіруса выклікала прымяненне мер перасцярогі. Людзі імкнуцца абараніць сябе прыёмам супрацьвірусных прэпаратаў, старанным мыццём рук з мылам, апрацоўкай іх антыбактэрыяльнымі сродкамі. У ліку найбольш эфектыктыўных спосабаў барацьбы з каранаві-русам – дэзынфекцыя. Ларыса Садоўская, памочнік урача-эпідэміёлага, і Ірына Сахар, інструктар-дэзынфектар, расказалі, як вядзецца работа ў даным напрамку: – Да нас паступаюць экстранныя паведамленні. У такім […]

Продолжить чтение

Машынна-трактарны парк ААТ «Жацерава» папоўніўся новымі аўтасамазваламі

Машынна-трактарны парк ААТ «Жацерава» папоўніўся ў маі двума аўтасамазваламі новага пакалення. Кіраўніцтва гаспадаркі набыло тэхніку ў лізінг. Велікагруз МАЗ-6501С98530005 «Колас», вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода, даручылі вадзіцелю Мікалаю Дударэ-вічу, які працуе ў гаспадарцы ўжо больш за тры дзесяцігоддзі. У распараджэнні Мікалая Амельчыца, у якога таксама багаты стаж работы, – ГАЗ САЗ-250 (тэхніку выпускае Горкаўскі аўтазавод). Абодва […]

Продолжить чтение

На меліяраваных землях растуць зялёныя кармы

У першыя выхадныя лета, калі прырода красуе і травы на меліяраваных землях ідуць у рост, ствараючы тым самым надзейную кармавую базу, варта расказаць пра меліяратараў — прадстаўнікоў той прафесіі, без якой нельга ўявіць якаснае ўтрыманне сельскагаспадарчых земляў. На даны момант працаўнікі ААТ «Аграбудфірма ПМК-74 –Налібакі» завяршаюць рамонт меліярацыйнай сістэмы «Ячонка» і рыхтуюць яе да здачы […]

Продолжить чтение

Прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна падзякавалі медыкам

Медыкам, якія сёння знаходзяцца ў складаным становішчы ў сувязі з пандэміяй, дзень і ноч змагаюцца за жыцці людзей, ахвяруючы пры гэтым сваім здароўем, патрэбна не толькі маральная, але і матэрыяльная падтрымка. На мінулым тыдні раённую бальніцу наведалі прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна і галіновага прафсаюза, прывезлі сродкі гігіены і прадуктовыя наборы. Ад імя дырэктарскага корпуса сельгаспрадпрыемстваў […]

Продолжить чтение