ААТ «Агранёманскі» плануе запрасаваць 1100 тон сенажу

У ААТ «Агранёманскі» ў палімерную плёнку сёлета плануюць запрасаваць 1100 тон сенажу. Для выканання данай тэхналагічнай аперацыі ў таварыстве ёсць два рулонныя прэсы. Пэўную колькасць травянога корму, з адначасовым унясеннем кансерванту, ужо закруцілі ў поліэтыленавую плёнку. Парупіліся механізатары Арцём Дарашэвіч і Юрый Ханчэўскі. У гаспадарцы разлічваюць выканаць даведзенае заданне і запрасаваць ў палімер неабходную колькасць якаснага […]

Продолжить чтение

Справа ў майстра спорыцца

Віталій Шода прыехаў у ААТ «Вішнявецкі-агра» з Ганцавіцкага раёна. У таварыстве працавала яго старэйшая сястра, і малады чалавек вырашыў змяніць месца жыхарства. На гэты час ён ужо адслужыў у арміі. Уладкаваўся трактарыстам і сямнаццаць гадоў шчыруе на палетках. У яго распараджэнні – магутны энерганасычаны трактар «Беларус-3022», на якім ён выконвае розныя работы. На збожжаўборачным камбайне […]

Продолжить чтение

Бярозавік – са знакам арганічнай сертыфікацыі

Сёлета Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» прыняў удзел у выстаўцы-дэгустацыі на штогадовым абласным фестывалі «Час нашых перамог» сярод прадпрыемстваў канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Акрамя таго, дэгустацыя прадукцыі філіяла была ў гандлёвай сетцы «Карона», на фестывалі «І зноў Цукровы Востраў запрашае» ў г. п. Гарадзея. – Прадпрыемства актыўна прадстаўляе сваю прадукцыю на выстаўках-дэгустацыях, каб знаёміць пакупнікоў з […]

Продолжить чтение

Каштуе танна, абыходзіцца – дорага

У гэтыя спякотныя дні водаспажыванне ў горадзе ўзрасло больш чым на трэць і дасягае ў суткі 4000 м3 вады. Ці хапае спажыўцам вады, і што будзе далей, калі ўсё лета выдасца такім гарачым? Сёння, бадай, гэта самыя актуальныя пытанні. Адказаць на іх мы папрасілі намесніка дырэктара Стаўбцоўскага АКС па водаканалізацыйнай гаспадарцы Андрэя СУДНІКА.   – Свідравіны і […]

Продолжить чтение

Лета. Канікулы. Адпачынак

Аздараўленчая кампанія 2019 года набірае ход. Цяпер на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна працуе 32 лагеры. Дзейнічаюць тры кругласутачныя лагеры – «Церамок», «Нёман», Я. М. Чайкі, 29 дзённых на базе ўстаноў адукацыі, у тым ліку  сем спартыўна-аздараўленчых. Такое доўгачаканае і для дзяцей, і для дарослых лета абрынулася на ўсіх надзвычай цёплым і нават спякотным для першага месяца […]

Продолжить чтение

Творчы радавод, якім можна ганарыцца

У нашай сям’і не двое дзяцей, не трое і нават не дзесяць. Калі палічыць усіх, то выйдзе чалавек пяцьдзясят, як мінімум! Калі збіраемся з бацькамі за вячэрай, мы хвалімся поспехамі выхаванцаў, перажываем разам іх няўдачы, абмяркоўваем іх перспектывы. Вось такое яно – жыццё ў настаўніцкай сям’і! Мае бацькі – Сяргей і Людміла Крамко – працуюць ў […]

Продолжить чтение

У пад’ездзе – міні-сад

Такую прыгажосць можна ўбачыць у трэцім пад’ездзе дома № 37 па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах. На лесвічнай пляцоўцы кідаецца ў вочы металічная падстаўка для кветак, зробленая ў выглядзе вялікага сэрца. Сэрца – сімвал любові, адданасці і, безумоўна, сведчанне таго, што той, хто задумаў гэтую кампазіцыю, выконваў яе з душой. Так бы мовіць, мужчынскую частку работы ўзяў […]

Продолжить чтение

ІІ Еўрапейскія гульні

З 21 па 30 чэрвеня 2019 года Рэспубліка Беларусь прыме ІІ Еўрапейскія гульні. У іх рамках медалі будуць разыграны ў 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да ХХХІІ Алімпійскіх гульняў 2020 года ў г. Токіа. Спаборніцтвы па боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы. Падчас правядзення гульняў чакаецца, што ў […]

Продолжить чтение