Зумба – гэта не проста фітнес, а стыль жыцця

Чарговы панядзелак. На гадзінніку 19.30. Заводжу свой маленькі сітраен. Праз адчыненае акно адчуваю цеплыню летняга паветра. Імчуся ў месца, якое, здаецца, стала зусім родным – фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Менавіта там праз паўгадзіны пачнуцца чарговыя заняткі па зумбе. Адчыняю дзверы ў знакаміты блакітны будынак па вуліцы Ленінскай г. Стоўбцы. Ужо здалёк бачу дзяўчат у рознакаляровым адзенні. Гэта яны, […]

Продолжить чтение

Будуюць дом і сустракаюцца з саслужыўцамі

Ягор Чэрнік вярнуўся з арміі 13 мая, астатнія хлопцы – на некалькі дзён пазней. Першыя тыдні пасля тэрміновай ваеннай службы яны адвялі на адпачынак, хоць час не марнуюць. Робяць захады для працаўладкавання, займаюцца звычайнымі дамашнімі клопатамі, па якіх засумавалі ў арміі.   Да прыкладу, Ягор Чэрнік разам з бацькам узяўся за ўстаноўку новай агароджы вакол дома. Андрэй […]

Продолжить чтение

Жыльцам рэкамендавана ўстанавіць апавяшчальнік

На мінулым тыдні гарадская аглядавая камісія працавала на вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах і наведала жыхароў дамоў №№ 37 і 39. Фактычна ў кожнай кватэры жыльцам была выдадзена адна і тая ж рэкамендацыя – устанавіць у жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА). З больш чым двух дзясяткаў кватэр, з жыльцамі якіх удалося сустрэцца членам аглядавай камісіі, выключэннем […]

Продолжить чтение

Тэхнагляд будзе весці УКБ

Па выніках конкурсу названы генеральны праекціроўшчык буйнога аб’екта на ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат». Для расшырэння вытворчасці і выхаду на новыя рынкі збыту на камбінаце плануецца пабудаваць за ўласныя сродкі цэх па забоі жывёлы. – Ужо праведзены вялікі аб’ём падрыхтоўча-арганізацыйных мерапрыемстваў, – зазначае галоўны інжынер камбіната Віктар Сергеевіч. – Так, выкананы перадпраектныя работы і ажыццёўлена іх […]

Продолжить чтение

26 чэрвеня прамую тэлефонную лінію правядзе ваенны камісар Стаўбцоўскага раёна

26 чэрвеня 2019 года з 10.00 да 11.00 прамую тэлефонную лінію правядзе ваенны камісар Стаўбцоўскага раёна падпалкоўнік  Аляксей Уладзіміравіч ДЗЯДКОЎ. Пытанні, што тычацца прызыву грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, для праходжання ваенных збораў у вайсковых часцях Узброеных Сіл, задавайце па тэл. 7-10-09.

Продолжить чтение

«Беларусь помнит». Слова пра майго прадзеда

Мой прадзед, Дзікола Леанід Іванавіч, нарадзіўся 6 мая 1924 года ў мястэчку  Гавязна Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька яго быў родам з-пад Баранавіч, з вёскі Дзіколы, а маці – тутэйшая. Калі майму прадзеду споўнілася 9 гадоў, маці яго памерла. Дзяцінства было цяжкім і гаротным. У 10 гадоў ён ужо араў поле, пасвіў карову, дапамагаў бацьку […]

Продолжить чтение

У Стоўбцах прайшоў першы раённы фестываль дзіцячай творчасці “Маленькая краіна” (фота)

У знакамітай песні мы чулі, што за гарамі і за лясамі ёсць маленькая краіна. Але хто раскажа, хто падкажа, дзе яна? Каб яе адшукаць, у пачатку чэрвеня мы адправіліся ў ДУА “Дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы”. Менавіта там два дні запар праходзіў першы раённы фестываль дзіцячай творчасці “Маленькая краіна”. Ён аб’яднаў 159 маленькіх таленавітых артыстаў […]

Продолжить чтение

Алена Анісім з падарункам наведала раённую арганізацыю інвалідаў па зроку

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім з падарункам наведала  таварыства інвалідаў па зроку і правяла сустрэчу, прысвечаную іх праблемам, з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў і грамадскіх арганізацый раёна. Шмат добрых спраў робіцца для паляпшэння ўмоў жыцця інвалідаў па зроку. Але час не стаіць на месцы і дыктуе новыя патрабаванні. Старшыня раённай арганізацыі інвалідаў па зроку Аляксандр […]

Продолжить чтение

Маршрут II Еўрапейскіх гульняў

Эстафета алімпійскага агню «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў завяршыла сваё падарожжа па Мінскай вобласці, наведаўшы знакавыя месцы сталіцы. 21 чэрвеня на нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» завяршыўся грандыёзны шлях эстафеты алімпійскага агню «Полымя міру», дзе запалілі агонь мультыспартыўнага форуму. Еўрапейскія гульні адкрыты. Неабходна нагадаць, што эстафета агню «Полымя міру» стартавала ў Мінску 17 чэрвеня. Агонь II […]

Продолжить чтение