image_pdfimage_print

Ураджайнасць збожжавых сёлета ў ААТ «Рубяжэвічы» вышэйшая за леташнюю прыкладна на 20 працэнтаў

На жніве ў ААТ «Рубяжэвічы» задзейнічаны сем камбайнавых экіпажаў, сярод якіх два сямейныя. Сяргей Лабун і Сяргей Кажамяка працуюць з сынамі Дзмітрыем і Аляксандрам. На дзень наведвання абодва экіпажы лідзіравалі ў гаспадарцы па намалотах збожжа. Рупяцца Валерый Лагеня і Анатолій Марцінкевіч, Фёдар Гурын і Ігар Марцінкевіч, Аляксандр Пугач і Дзмітрый Свекатун, Васілій Паплаўскі і Мікалай […]

Продолжить чтение

Пляж на рацэ Нёман побач з аздараўленчым лагерам «Церамок» карыстаецца папулярнасцю на Стаўбцоўшчыне

Пляж на рацэ Нёман побач з аздараўленчым лагерам «Церамок» – адна з найбольш папулярных зон масавага адпачынку на вадзе на Стаўбцоўшчыне. Тут любяць адпачываць не толькі мясцовыя жыхары. У выхадныя дні сюды прыязджаюць сем’ямі. На беразе Нёмана ладзяцца турзлёты. – Вада для купання адпавядае ўсім патрабаванням. Тэрыторыя пляжа падтрымліваецца ў належным парадку, – адзначае загадчыца […]

Продолжить чтение

Сцяпан Кухарчык стаў адным з першых «стабальнікаў» у Стаўбцоўскім раёне

Сёлета Сцяпан Кухарчык з аг. Засулле стаў адным з першых «стабальнікаў» па беларускай мове ў нашым раёне. Карэспандэнту газеты «Прамень» ён распавёў пра асаблівасці падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. – Некаторыя сябры здзівіліся, але ў асноўным я чуў: «Мы і не сумняваліся», – расказвае Сцяпан. Справа ў тым, што юнак – удзельнік і прызёр шматлікіх конкурсаў […]

Продолжить чтение

«Міліцэйскі веснік». Руслан Пазняк амаль два дзясяткі гадоў працуе ў Дзераўной

Руслан Пазняк працуе ўчастковым інспектарам міліцыі амаль два дзясяткі гадоў, і ўвесь час – у роднай Дзераўной. Сёлета аграгарадок бярэ ўдзел у праекце «Вёска будучага», ініцыіраваным Прэзідэнтам краіны. У гэтай маштабнай рабоце ва ўчастковага інспектара таксама адказная роля – наблізіць Дзераўную да населенага пункта з узорным правапарадкам. Дзяжурства Руслана Іванавіча пачынаецца з разгляду заяў грамадзян, […]

Продолжить чтение

Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі расказаў аб злачынствах у стане алкагольнага ап’янення

20-гадовы стаўбчанін выпіў шклянку гарэлкі і, адчуўшы ўседазволенасць, пайшоў граміць на вуліцы аўтамашыны. У выніку малады чалавек стаў хуліганам, які нанёс значную матэрыяльную шкоду. Яшчэ адзін малады чалавек, якога пасля першай шклянкі пацягнула на другую, учыніў сярод белага дня грабёж у магазіне. Ён схапіў бутэльку з бальзамам і, не разлічыўшыся, стаў уцякаць… Можна далей пералічваць […]

Продолжить чтение

На ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» выпусцілі новыя віды прадукцыі

На ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» выпусцілі новыя віды прадукцыі. Пераважная большасць іх – хуткага прыгатавання, цудоўна падыходзіць для актыўнага адпачынку на прыродзе. Шашлычны сезон у разгары, таму многія, напэўна, ужо паспелі пакаштаваць «Шашлык арыгінальны» ў маянэзнай запраўцы, які вытворцы прапануюць вагавым або ў пластыкавых вя-дзерцах. Для прыгатавання на мангале выпускаецца «Грудзінка фірменная» ва ўкропным марынадзе. […]

Продолжить чтение

Максім і Кацярына Паплаўскія з ААТ «Вішнявецкі-агра» першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа

У мінулую суботу экіпаж камбайнераў у складзе Максіма і Кацярыны Паплаўскіх з ААТ «Вішнявецкі-агра» першым у раёне намалаціў тысячу тон збожжа. На полі ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў руплівых работнікаў з працоўнай перамогай, уручыў ім падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень. Варта адзначыць, што летась Максім і Кацярына таксама […]

Продолжить чтение

З 1 жніўня адбудуцца важныя змены ў заканадаўстве

Бюджэт пражытачнага мінімуму З 1 жніўня БПМ у сярэднім на душу насельніцтва складзе Br230,91. Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва – Br257,05; пенсіянеры – Br176,75; студэнты – Br223,93; дзеці ва ўзросце да трох гадоў – Br147,18; дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў – Br203,38; дзеці ва ўзросце ад шасці […]

Продолжить чтение

Алена Нашчынец дапамагае дзецям «захварэць» матэматыкай

Па тэмпераменце, жыццярадаснасці знешне Алену Нашчынец хутчэй аднясеш да прадстаўнікоў славеснасці. Аднак яна – матэматык. І, гаворыць, «захварэла» гэтым з дзяцінства. Славеснасці ў нейкай ступені прысвяціў сваю дзейнасць старэйшы сын Канстанцін, выпускнік факультэта міжнародных адносін БДУ. Ён з’яўляецца аўтарам даследчых работ, друкуецца. Аднак паспеў ужо атрымаць другую вышэйшую адукацыю – у працяг дынастыі, як настаўнік […]

Продолжить чтение