У Жукавым Барку агнём знішчаны гараж і мотаблок

У пажарнай часці згадалі аб двух загараннях. У Жукавым Барку агнём знішчаны гараж і мотаблок. Прычына – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры распальванні кастра. У Скамарошках з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні загарэўся дом. Згарэў пакой, пашкоджаны дах і маёмасць. 49-гадовы гаспадар з апёкамі цела дастаўлены ў райбальніцу.

Продолжить чтение

З 19 па 23 жніўня 2019 года магчымы перабоі ў электразабеспячэнні

Стаўбцоўскі РЭС паведамляе: у сувязі з правядзеннем работ па рамонце вулічнага асвятлення па заяўках Стаўбцоўскага АКС і сельвыканкамаў і тэхабслугоўванні ВЛ-0,4 – 10 кВ, ТП, КТП з 19 па 23 жніўня 2019 года магчымы перабоі ў электразабеспячэнні ў населеных пунктах: Новы Свержань (у сувязі з рэканструкцыяй ліній электраперадачы, трэцяя чарга), Янкавічы, Уса, Варапаі, Слабодка Старасвержанскага […]

Продолжить чтение

Людміла Стонька правядзе прамую тэлефонную лінію

Перад пачаткам новага навучальнага года падчас работы прамой лініі можна будзе задаць пытанні наконт арганізацыі навучальнага працэсу начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміле Мар‘янаўне СТОНЬКА. Прамая лінія будзе працаваць у чацвер, 22 жніўня, з 10 да 12 гадзін, па тэлефоне 7-88-45.

Продолжить чтение

З кватэры ў Стоўбцах зламыснік украў грошы

Міліцыяй зарэгістравана 116 паведамленняў аб правапарушэннях. Узбуджана шэсць крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазроныя. З кватэры па вул. Цэнтральнай у Стоўбцах зламыснік украў грошы. Вынесена спіртное з летняга доміка, размешчанага на тэрыторыі ТАК «Высокі бераг». З аўтамашыны «Вольва» (злодзей залез праз люк) зніклі сумка, кашалёк і іншыя рэчы.  

Продолжить чтение

«Міліцэйскі веснік». Юрый Акуліч: «Самае складанае – не працаваць»

Кіраўніцтва райаддзела міліцыі характарызуе Юрыя Акуліча як выключна самаадданага службе супрацоўніка. Пацвярджэнне таму – і ўзнагароджанне Юрыя Зянонавіча Граматай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, шматгадовую і плённую дзейнасць на карысць грамадскай бяспекі нашай краіны. Юрый Акуліч пачынаў у міліцыі інспектарам па справах непаўналетніх. Быў участковым інспектарам, дазнавацелем. Зарэкамендаваў сябе і […]

Продолжить чтение

Любоў Гаварушкіна трыццаць гадоў шчыруе на ферме

Тры дзесяцігоддзі рупіцца жывёлаводам у ААТ «Вішнявецкі-агра» Любоў Гаварушкіна. Любоў Іосіфаўна прыехала ў гаспадарку з Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля чарнобыльскай трагедыі сям’я трапіла пад адсяленне, і Гаварушкіны выбралі месцам пражывання Стаўбцоўшчыну. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла перасяленцам дом з выгодамі ў Мархачоўшчыне. Жанчына спачатку была цялятніцай на МТФ «Мархачоўшчына № 1». Добрасумленна працавала і атрымлівала высокія паказчыкі. […]

Продолжить чтение

Хлебаробы пачалі асеннюю пасяўную кампанію

Завяршылася ўборка збожжавых і зернебабовых культур, але хлебаробам не да адпачынку, бо гэтымі днямі яны закладваюць падмурак будучаму ўраджаю. Надыйшоў тэрмін для сяўбы азімага рапсу. Пад данай тэхнічнай культурай сёлета будзе занята 3550 гектараў. Самыя вялікія плошчы адвялі пад яе вырошчванне ААТ «Вішнявецкі-агра» – 400 гектараў, ААТ «Агранёманскі» і ААТ «Рубяжэвічы» – адпаведна па 250 […]

Продолжить чтение

Вераніка Бець: «З задавальненнем выконваю і абавязкі па сухой чыстцы падушак»

У кожным калектыве ёсць людзі, на якіх можна палажыцца ў непрадбачаных абставінах, даверыць ім дадатковыя абавязкі і быць упэўненымі, што яны будуць бездакорна выкананы. У камбінаце бытавога абслугоўвання ў ліку такіх – Вераніка Бець. Вераніка Іосіфаўна ў прастаце сваёй гаворыць, што калі ёй чарговы раз даручаюць дадатковыя да яе асноўных абавязкі, яна адразу раззлуецца, запратэстуе, а […]

Продолжить чтение

Антон Кажухоўскі — валанцёр з добрым сэрцам

Антон Кажухоўскі ў перыяд летніх канікулаў вырашыў не сумаваць дома, а пажадаў папрацаваць выхавацелем у ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна». Хлопец лічыць, што такая праца дасць магчымасць атрымаць станоўчы вопыт зносін з дзецьмі па-за ўстановай адукацыі. Антон скончыў ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы». На даны момант з’яўляецца навучэнцам трэцяга курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага […]

Продолжить чтение