Калектыў ААТ «Шашкі» здзейсніў экскурсійную паездку

Пасля завяршэння жніва наш працоўны калектыў (24 чалавекі) здзейсніў экскурсійную паездку ў парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула». У дарогу адправіліся на школьным аўтобусе, які выдзеліла нам дырэктар ДУА «Шашкоўская сярэдняя школа» Ірына Колясень. Кіраўніцтва таварыства забяспечыла палівам, а прафсаюзны камітэт аплаціў экскурсію. Адлегласць да месца прызначэння невялікая, і мы прыехалі даволі хутка. Сустрэлі нас як самых […]

Продолжить чтение

Нарадзілася дынастыя Рандзюкоў

Алена Рандзюк мае некалькі педагагічных спецыяльнасцяў. Яна настаўніца пачатковых класаў пасля Нясвіжскага педагагічнага вучылішча і філолаг – пасля заканчэння БДУ. Прычым абедзве навучальныя ўстановы закончыла з чырвоным дыпломам. Алена Яраславаўна застаецца працаваць па сваёй першай атрыманай спецыяльнасці – у пачатковых класах. Само сабою напрошваецца пытанне аб такім яе выбары. Яна прывяла тысячу аргументаў, чым выклікала […]

Продолжить чтение

Каласавіны Анатоля Васільевіча Грэкава

Гэты артыкул – усяго толькі невялікая крыха і адначасова ўрывак з будучай кнігі пра зробленае на культурнай ніве Стаўбцоўшчыны Анатолем Васільевічам Грэкавым – чалавекам, якога ў нашым раёне ведалі ўсе. 27 жніўня ён адзначыў бы сваё 70-годдзе. Аднак лёс распарадзіўся так, што пра яго мы сёння, на вялікі жаль, мусім гаварыць у мінулым часе. Прызнаюся, […]

Продолжить чтение

Калектыў ДУА «Яслі-сад № 5 г. Стоўбцы» паўдзельнічалі ў абласным педагагічным праекце

Пяць дзён у тыдзень калектыў ДУА «Яслі-сад № 5 г. Стоўбцы» гасцінна адчыняе дзверы маленькім наведвальнікам і самааддана клапоціцца аб іх жыцці і здароўі. Наша дашкольная ўстанова з’яўляецца своеасаблівым цэнтрам прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання культуры здароўя дашкольнікаў, фарміравання ў іх уменняў і навыкаў па яго зберажэнні і ўмацаванні. Як вынік – у дзіцячым садзе забяспечана […]

Продолжить чтение

Іван Мамайка: «Сямейна-бытавое насілле – тэма сур’ёзная і далікатная»

Не ўсім падабаецца, што агрэсара забіраюць «на суткі», і для многіх становіцца нечаканасцю вынік пісьмовай перабранкі у інтэрнэце Падчас выступлення ў калектыве Стаўбцоўскай ПМК начальнік райаддзела міліцыі Іван Мамайка спыніўся на тых выкліках і пагрозах, якія прыносіць нам сучаснае жыццё. Бачыць гэтыя пагрозы і правільна на іх рэагаваць – вось у чым сэнс. Сямейна-бытавое насілле […]

Продолжить чтение

У ААТ «Вішнявецкі-агра» пачалося ўзвядзенне двух дамоў

У ААТ «Вішнявецкі-агра» пачалося ўзвядзенне двух дамоў сядзібнага тыпу з усімі выгодамі, у якіх будуць жыць маладыя спецыялісты таварыства. На дзвюх адведзеных пад гэтыя мэты пляцоўках у Вішняўцы вядуцца будаўнічыя работы – заліты фундаменты. Да канца года плануецца зрабіць кладку і накрыць дахі. Вядзецца будаўніцтва гаспадарчым спосабам. – Пляцоўка падрыхтавана для ўзвядзення пяці дамоў, – гаворыць […]

Продолжить чтение

Свята вёскі завітала ў Цеснавую

У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на зямлі, ёсць свой куточак, мілы сэрцу край, шчымліва непаўторны, прыгожы ў любую часіну года. Гэта малая радзіма, вёсачка, дзе з’явіўся на свет і вырас, дзе жылі і жывуць твае бацькі, дзе неба заўсёды прыгажэйшае, і сонца ярчэйшае, і зямля мякчэйшая. Вёска Цеснавая – паўночна-заходні куточак Стаўбцоўшчыны. Павуцінне […]

Продолжить чтение

Стаўбчанін парушыў вынесенае яму прадпісанне. Суд арыштаваў на пяць сутак

Суд арыштаваў на пяць сутак стаўбчаніна, які, будучы ў нецвярозым стане, парушыў вынесенае яму прадпісанне не з’яўляцца па месцы жыхарства бабулі, якая раней пацярпела ад яго насілля. Два сямейныя скандалісты, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення,  аштрафаваны на пяць базавых велічынь кожны. Мінчане, якія незаконна здабылі сеткамі 65 рыбін, чым нанеслі ўрон прыродзе на суму […]

Продолжить чтение

Замежныя інвестары ўклалі 15,2 мільёна долараў у эканоміку Стаўбцоўскага раёна

За паўгоддзе ў эканоміку Стаўбцоўскага раёна замежныя інвестары ўклалі 15,2 мільёна долараў. Найбольшыя сумы замежных інвестыцый былі ўкладзены ў арганізацыі аптовага гандлю, за выключэннем гандлю аўтамашынамі і матацыкламі, – 13,1 мільёна долараў, або 86,1 працэнта ад агульнага аб’ёму замежных інвестыцый, што паступілі. Сярод краін-інвестараў 44,9 працэнта агульнага аб’ёму інвестыцый прыходзілася на суб’екты гаспадарання Латвіі. У […]

Продолжить чтение