Не дапусціць правапарушэнняў за рулём

Штогод супрацоўнікамі ДАІ на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна выяўляецца значная колькасць вадзіцеляў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, што ў асобных выпадках служыць прычынай здзяйснення імі дарожна-транспартных здарэнняў. З дзевяці зарэгістраваных у І паўгоддзі гэтага года ДТЗ тры адбыліся па віне вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. За кіраванне транспартным сродкам асобай, якая […]

Продолжить чтение

Інтэрактыў і блогінг у рабоце з бацькамі — папулярные формы ўзаемадзеяння ў цэнтры «Радуга»

Пры арганізацыі ўзаемадзеяння з сем’ямі выхаванцаў мы, з аднаго боку, імкнёмся захаваць усё лепшае і праверанае часам, а з другога – шукаем і ўкараняем новыя эфектыўныя формы работы. Сярод традыцыйных форм узаемадзеяння найбольшай папулярнасцю карыстаюцца бацькоўскія сходы, а таксама ўдзел бацькоў у святах, конкурсах, выставах. З цікавасцю бацькі ўключаюцца ў правядзенне разнастайных акцый. Да прыкладу, […]

Продолжить чтение

Сезон нарыхтовак у Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» у разгары

Пачынаецца закуп самай масавай садавіны і гародніны – яблыкаў, морквы, капусты, цыбулі. На даны момант на вытворчым канвееры стаіць багаты садавінны водар, ад якога хочацца глыбей удыхнуць паветра. – Выпускаем са свежых яблыкаў і клубніц яблычна-клубнічны нектар з мякаццю. Разліваем яго ў зручную тару bag in box аб’ёмам 5 літраў, – тлумачыць начальнік вытворчасці Алена […]

Продолжить чтение

Сям’я Цярэняў: «У кожным дзіцяці – любоў бацькоў»

У сямейным жыцці не абыходзіцца без знамянальных дат. Яны з’яўляюцца своеасаблівым пацвярджэннем моцных сужэнскіх адносін і адказнага стаўлення да бацькоўства. Пад пакровам святых У Аляксандра і Ірыны Цярэняў пасля вяселля прайшло дзесяць гадоў. Рэгістрацыю свайго шлюбу яны праводзілі не ў ЗАГСе, а на выездзе, у рэстаране, і фактычна былі першапраходцамі на Стаўбцоўшчыне ў гэтай новай […]

Продолжить чтение

Ажыўлена на рапсавых палетках

У сельгаставарыствах працягваецца сяўба азімага рапсу. Па стане на 20 жніўня пасеяна 1092 гектары. Хутчэйшыя тэмпы – у ААТ «Дзераўное», дзе засеяна 165 гектараў, што склала 83 працэнты да плана. Усяго ў гаспадарцы гэтая тэхнічная культура зойме плошчу 200 гектараў. Набыта насенне  імпартнага гібрыда азімага рапсу «аляксандзер» і беларускага сорту «вітаўт». На сяўбе рапсу заняты механізатар […]

Продолжить чтение

Эканамічнае выхаванне дашкольнікаў

Пачуўшы пра эканамічнае выхаванне дашкольнікаў, многія не разумеюць, навошта прыспешваць час. Маўляў, наперадзе – школа, там усяму і навучаць. Нават спалучэнне «дашкольнік і эканоміка» выклікае ў многіх дарослых відавочнае здзіўленне. Але дзеці дашкольнага ўзросту вельмі ўспрымальныя, таму ў дарослых (педагогаў і бацькоў) ёсць унікальная магчымасць для выпрацоўкі ў дзяцей правільных звычак, фарміравання патрэбы быць эканомнымі […]

Продолжить чтение