У ваенкамаце вызначаецца годнасць прызыўнікоў

З 19 жніўня ў раёне пачала працаваць прызыўная камісія. У райваенкамат выкліканы 140 маладых людзей, якія гэтай восенню падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу. Непасрэдна ў ваенкамаце працуюць урачы цэнтральнай раённай бальніцы, спецыялісты розных профіляў, якія вызначаюць ступень годнасці прызыўнікоў да тэрміновай ваеннай службы. Пасля медыцынскай камісіі тых, хто будзе прызнаны годным да службы, чакае прафесійна-псіхалагічны адбор […]

Продолжить чтение

Правярайце грыбы на радыенукліды

Нягледзячы на тое, што пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС мінула больш чым 30 гадоў, актуальным застаецца забруджванне грыбоў, лясных ягад на пацярпелых тэрыторыях. Гэта тлумачыцца тым, што лясы, стаўшы прыродным бар’ерам на шляху распаўсюджвання радыеактыўных выкідаў, акумулявалі значную іх колькасць. Асноўная маса радыеактыўнага цэзію знаходзіцца ў верхнім 3-5-сантыметровым пласце глебы, ляснога подсцілу. Варта ўлічваць, што […]

Продолжить чтение

Набіраюць папулярнасць небяспечныя чэленджы

У свае 14 падлеткі спрабуюць стаць незалежнымі ў вачах бацькоў, «крутымі» сярод аднагодкаў. У маладзёжным асяроддзі таксама існуе мода, і яна зусім не ў паказах сукенак. Хацелася б распавесці аб нядаўна ўзніклай сярод моладзі хвалі, якая, калі яе не спыніць, будзе прыносіць новыя і новыя ахвяры. Чэлендж (Challenge) азначае прапанову здзейсніць якое-небудзь дзеянне ў выніку спрэчкі, выклік. […]

Продолжить чтение

У Стоўбцах абгрунтавалі праблемы здароўя народа і дэмаграфічнай бяспекі раёна

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта быў разгледжаны ход рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады ў Стаўбцоўскім раёне. З інфармацыяй выступіла галоўны ўрач УАЗ «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца» Святлана Глебка. Яна адзначыла, што работа па выкананні Дзяржаўнай праграмы праводзіцца ў цесным узаемадзеянні органаў выканаўчай улады і адказных выканаўцаў. Дасягнуты […]

Продолжить чтение

7 верасня прамую тэлефонную лінію правядзе Жанна Лысая

7 верасня 2019 года з 09.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні райвыканкама Жанна Мікалаеўна ЛЫСАЯ. Пытанні задавайце па тэл. 5-16-29, дадатковая лінія – 5-15-11.

Продолжить чтение

Фермер з Наваколасава зрабіў «пекінку» беларускай

На Стаўбцоўшчыне фермерская гаспадарка «Пан Ежы» другі год вырошчвае пекінскую капусту і пастаўляе гэтую карысную гародніну (раней – выключна імпартнага паходжання) на сталічны рынак. Фермерская гаспадарка «Пан Ежы» за сем гадоў свайго існавання перажыла розныя перыяды ды не адну спецыялізацыю. Кіраўнік гаспадаркі Юрый Іваноўскі спачатку займаўся вырошчваннем і перапрацоўкай традыцыйнай для нашых мясцін гародніны. Зведаў […]

Продолжить чтение