Агракамбінат «Дзяржынскі» выступіў спонсарам для Рубяжэвіцкага дзіцячага сада

Агракамбінат «Дзяржынскі» выступіў спонсарам, аказаўшы фінансавую дапамогу на рамонт даху Рубяжэвіцкага дзіцячага сада. Такая адрасная падтрымка абумоўлена тым, што ў аграгарадку Рубяжэвічы ажыццяўляе дзейнасць філіял «Племптушкарэпрадуктар «Бройлер» агракамбіната «Дзяржынскі». Будынку дашкольнай установы ўжо больш за 30 гадоў, і ёсць патрэба ў рамонтных работах для забеспячэння належных умоў для дашкольнікаў. У новым навучальным годзе ўстанову будуць наведваць […]

Продолжить чтение

У Налібацкім сельвыканкаме падвялі вынікі конкурсу на лепшы падворак

Напрыканцы жніўня ўжо на працягу шасці гадоў Налібацкім сельвыканкамам традыцыйна, ва ўрачыстай абстаноўцы, падводзяцца вынікі конкурсу на лепшы падворак.  У сёлетнім, прысвечаным Году малой радзімы, прынялі ўдзел 86 гаспадароў домаўладанняў з васьмі вёсак сельсавета. З вясны да восені рупіліся вяскоўцы, ствараючы прыгажосць на сваіх прысядзібных участках. Старшыня сельвыканкама Аляксандр Пілінкевіч камісійна аб’ехаў усе вёскі і асабіста […]

Продолжить чтение

Ноччу з пад’езда дома ў Стоўбцах укралі веласіпед коштам 450 рублёў

Міліцыяй зарэгістравана 147 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў, у шасці з іх устаноўлены падазроныя. Ноччу з пад’езда дома па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах украдзены веласіпед коштам 450 рублёў. З дома ў Падлессі зніклі грашовыя сродкі ў суме 800 рублёў. У двары дачнага дома ў Мікалаеўшчыне двое хаўруснікаў паквапіліся на металічныя […]

Продолжить чтение

Юзэфа Ярчак з Несцеравічаў ужо 18 гадоў займаецца пчалярствам

Юзэфа Ярчак жыве ў Несцеравічах. Прыехала на малую радзіму васямнаццаць гадоў назад. Да гэтага жыла і працавала ў Мінску. – Шмат гадоў адрабіла на заводзе вылічальнай тэхнікі мантажніцай радыёапаратуры пятага разраду, – расказвае Юзэфа Баляславаўна. – Аднак мяне напаткала цяжкая хвароба. Перанесла складаную аперацыю на пазваночнік і атрымала другую групу інваліднасці. Прафесар, які мяне аперыраваў, сказаў, […]

Продолжить чтение

«Альбуцкі куфэрак». Каляндар садавода і агародніка

Верасень – гэта месяц, які звыкла характарызуецца актыўнай уборкай ураджаю. Аднак не трэба думаць, што зрываць садавіну ці выкопваць караняплоды варта ў любы асенні дзень. Калі ласка, перагорнем лісткі календара садавода і агародніка на дні верасня. 9–10 верасня. Можна збіраць караняплоды, нарыхтоўваць карэнні лекавых раслін. Перыяд спрыяльны для высадкі ў цяпліцу зяленіва, квяцістай і пекінскай […]

Продолжить чтение

Культура не ведае правінцыі

У рамках рэспубліканскага праекта «Культура не ведае правінцыі», які ажыццяўляе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, у Дзень ведаў прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Іх арганізатарамі сталі супрацоўнікі філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея «Мікалаеўшчына». У Акінчыцах старшы навуковы супрацоўнік філіяла Софія Міцкевіч сустрэла вучняў Шашкоўскай сярэдняй школы. На мемарыяльную сядзібу прыбылі вучні трэцяга класа на чале з настаўніцай Марыяй Пазняк і […]

Продолжить чтение

У трох школах раёна навучаецца менш за 50 вучняў

На жаль, працягваецца тэндэнцыя змяншэння вучняў у сельскіх школах раёна. У трох з іх з верасня будзе навучацца менш за 50 вучняў. У мінулым навучальным годзе, напрыклад, у Залужскім вучэбна-педагагічным комплексе не было адзінаццатага выпускнога класа. У новым 2019/2020 навучальным годзе будуць адсутнічаць дзясятыя класы ў Засульскай сярэдняй школе, Аталезскім, Мікалаеўшчынскім, Рочавіцкім вучэбна-педагагічных комплексах, а […]

Продолжить чтение

12 верасня будзе працаваць камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва

12 верасня 2019 года з 15.00 да 17.00 па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 40 (3-ці паверх, актавая зала), будзе працаваць камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.  

Продолжить чтение

Тэрарызм – пагроза глабальнай бяспецы

Тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспецы.  Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтая тэма вельмі важная для забеспячэння бяспекі кожнай дзяржавы, на якім кантыненце яна ні знаходзілася б. «Тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных […]

Продолжить чтение