Наталля Наркевіч атрымала міжнародны  сертыфікат выкладчыка англійскай мовы

Простая настаўніца звычайнай агульнаадукацыйнай школы атрымала права выкладаць свой прадмет ва ўсіх краінах свету, атрымаўшы міжнародны  сертыфікат выкладчыка англійскай мовы. Для гэтага яна (па ўласным жаданні) здала кембрыджскі экзамен CAE і TOЕFL у консульстве ЗША ў Беларусі. Настаўніца гэтая працуе ў сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы, мае педагагічны стаж 13 гадоў. Завуць яе Наталля […]

Продолжить чтение

Браты Рыгор і Міхаіл Мамайкі – уладальнікі медалёў «За працоўныя заслугі»

У новым навучальным годзе працягнуцца заняткі ў клубе «Абаронца Айчыны», які шмат гадоў працуе на базе СШ № 3 у г. Стоўбцы і збірае вакол сябе падлеткаў раёна. 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, выхаванцы клуба разам са сваім кіраўніком Рыгорам Мамайкам выйшлі на гарадскі стадыён з паказальнымі выступленнямі. Кіраўнік клуба быў у ролі спарынг-партнёра,  і ў пачатку […]

Продолжить чтение

«Пачаць трэба з малітвы…» Протаіерэй Дзіянісій Пясецкі аб тым, як навучыцца жыць цвяроза

У рамках фестывалю праваслаўнай культуры «Кладезь» духоўна-асветніцкага праекта Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра былі арганізаваны гутаркі, сустрэчы ў калектывах з рознымі катэгорыямі людзей. Адну з іх у аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама з асобамі, якія стаяць на ўліку ў РАУС, правёў протаіерэй Дзіянісій Пясецкі, кіраўнік Каардынацыйнага аддзела па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму Беларускай Праваслаўнай Царквы ў гонар святога мучаніка […]

Продолжить чтение

У Камітэце дзяржкантролю. Продаж агародніны і садавіны

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі ДУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэ-міялогіі і грамадскага здароўя» праведзены маніторынг пытанняў выканання заканадаўства пры ажыццяўленні рознічнага гандлю агароднінай і садавінай у Лагойскім, Мінскім, Смалявіцкім, Барысаўскім, Чэрвеньскім раёнах і г. Жодзіна. Маніторынгу падвергнуты 14 аб’ектаў, размешчаных на аўтамабільных трасах рэспубліканскага і мясцовага значэння, а таксама на тэрыторыі […]

Продолжить чтение

Пашукаем ключ ад эвакуацыйных дзвярэй

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях завершаны планавыя маніторынгі аб’ектаў, паводле якіх кіраўнікам уручаны рэкамендацыі для ўхілення выяўленых недахопаў. Прыемнае выключэнне – райаддзел міліцыі, дзе на кожным паверсе будынка маюцца планы эвакуацыі і восем пажарных кранаў укамплектаваны згодна з патрабаваннямі. Забяспечанасць першаснымі сродкамі пажаратушэння складае 100 працэнтаў. Не выяўлена парушэнняў таксама ў інтэрнаце […]

Продолжить чтение

Школьныя сталовыя абнавіліся

У аб’ёме выкананых работ па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года значную частку складае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы харчблокаў. Ажыццёўлены бягучы рамонт харчблокаў ясляў-сада № 4, Рубяжэвіцкай сярэдняй школы. Акрамя выкананых рамонтных работ зроблены важкія набыткі. Куплены 16 адзінак тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, на што патрачана больш за 20 тысяч рублёў. Планава закуплены шэсць халадзільнікаў, тры параканвектаматы, […]

Продолжить чтение

У храме ў аг. Аталезь устанавілі купал на царкве

Перад прастольным святам у прыходзе храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг. Аталезь вялікая радасць: устаноўлены купал на царкве. Гэта адна з новых цэркваў у нашым раёне. Настаяцелем яе з’яўляецца свяшчэннік Сергій Бегіян, стараннямі, арганізацыйнымі клопатамі якога і вялося будаўніцтва храма. Ужо некалькі гадоў, як тут служацца паўнацэнныя службы. На Літургіі мясцовыя людзі могуць прыступіць да […]

Продолжить чтение

На Стаўбцоўшчыне актыўна вядзецца ўборка ўраджаю

Першыя вераснёўскія дні па-летняму лагодныя, днём нават добра прыпякае. Гарачая пара і ў хлебаробаў. Актыўна вядзецца ўборка ўраджаю, надзённы клопат і аб тым, каб урадзілі палеткі ў годзе будучым. Унушальна глядзяцца кукурузныя плантацыі. «Зялёны лес» густой сцяной высіцца ў ААТ «Вялікі Двор», вышыня сцяблін вышэй чалавечага росту, а ўраджайнасць зялёнай масы складае больш за 500 цэнтнераў […]

Продолжить чтение

Заўтра прамую лінію і прыём грамадзян правядзе Павел Пінчук

13 верасня 2019 года ў Стаўбцоўскім райвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Павел Вячаслававіч ПІНЧУК правядзе прамую лінію з 10.00 да 11.00 па тэл. 5-16-29 і прыём грамадзян у каб. 101 з 11.00 да 12.00. Папярэдні запіс на прыём  – па тэл. (8-01717) 7-75-20.

Продолжить чтение