image_pdfimage_print

У ААТ «Навасвержанскі лесазавод» адходы імкнуцца ператвараць у даходы

– Кара паступае на кацельню, дзе ўстаноўлены два катлы магутнасцю 5 МВт і 2 МВт на мясцовых відах паліва. Дранку забіраюць нашы прадпрыемствы ў складзе холдынга, а ў перспектыве плануем самі перапрацоўваць і дранку, і апілкі, – падкрэслівае прыярытэты дырэктар лесазавода Віктар Лужкоўскі. Лесазавод ажыццяўляе выпуск сухіх піламатэрыялаў, якія ў пераважнай большасці адгружаюцца на экспарт, […]

Продолжить чтение

У ВУ «Стоўбцыгаз» створаны дзіцячы куток

Трэці год у ВУ «Стоўбцыгаз» працуе цэнтр абслугоўвання насельніцтва, у якім камфортныя ўмовы створаны не толькі для дарослых. У тых, хто звяртаецца з малымі дзецьмі, няма праблемы заняць іх на пэўны час. Побач – утульны дзіцячы куток з настольнымі гульнямі, цацкамі. Убачыўшы ўсё гэта, цікавасць у дзіцячых вачах загараецца з першых хвілін. У 2021 годзе […]

Продолжить чтение

У ААТ «Дзераўное» працуюць днём і ноччу

У ААТ «Дзераўное» ворыва глебы пад сяўбу азімых збожжавых культур вядуць практычна кругласутачна. Тут першымі, і пакуль што адзінымі ў раёне, арганізавалі работу ў начную змену. Пасяўная плошча даволі немалая – 1350 гектараў, і пакуль усталявалася сухое надвор’е, трэба спяшацца, каб своечасова пасеяць азімыя. Шчыруюць механізатары Аляксандр Калошыч, Дзмітрый Машлякевіч і Алег Чугуноў. Як адзначыў […]

Продолжить чтение

Бліц-апытанне: «У адказе не толькі за сябе, але і за сваіх блізкіх»

Жыхары Стаўбцоўшчыны расказалі, чаму вырашылі зрабіць прышчэпку супраць каранавіруснай інфекцыі. Людміла Сульжынская: – Мы ў адказе не толькі за сябе, але і за здароўе сваіх блізкіх. Значыць, трэба рабіць прышчэпку. Спадзяюся, што ўсё будзе добра. У наш час вельмі важна, каб большая колькасць людзей правакцынавалася. Тады мы зможам выпрацаваць калектыўны імунітэт у барацьбе з COVID-19. […]

Продолжить чтение

Каманда з аг. Заямнае абараняла гонар Стаўбцоўскага раёна н6а Кубке Мінскай вобласці па футболе

Папярэдні этап Кубка Мінскай вобласці па футболе сярод працаўнікоў сяла адбыўся ў Капылі. Гонар Стаўбцоўскага раёна абараняла каманда з аг. Заямнае. У першым матчы нашы футбалісты з лікам 3:2 перамаглі каманду з Клецкага раёна. Затым клуб з Капыльскага раёна змог з буйным лікам перамагчы Клецкі раён – 7:1. У фінале капыльчане з мінімальным лікам 1:0 […]

Продолжить чтение

У ААТ «Рубяжэвічы» сеюць збожжавыя і ўбіраюць прапашныя культуры

Ажыўлена на палетках ААТ «Рубяжэвічы». Работы тут вядуцца ў комплексе. На дзень наведвання гаспадаркі за Дзяўгамі сеяў азімае трыцікале Аляксандр Талстой. У распараджэнні маладога механізатара энерганасычаны трактар «Беларус-1221» з новай сеялкай СПУ-6 вытворчасці «Лідаграпраммаш». Была задзейнічана на пасяўной яшчэ адна сеялка, рупіўся механізатар Анатолій Мішук. Гэтымі днямі шчыруе на палетках з камбінаваным пасяўным агрэгатам «Бярэсце» […]

Продолжить чтение

На пытанні стаўбчан адказаў старшыня райвыканкама

Калі чалавек звяртаецца на прамую лінію ці прыходзіць на прыём, значыць, ёсць нейкая праблема, якая яго хвалюе, якая набалела. На прамую лінію да старшыні райвыканкама на гэты раз звярнулася 18 чалавек. Пытанні былі рознага характару: добраўпарадкаванне дарог, асвятленне вуліц, выдзяленне зямельных участкаў, уключэнне ацяплення і інш. Многія з іх былі вырашаны падчас тэлефоннай размовы, некаторыя мелі індывідуальны […]

Продолжить чтение

Чырвоны Крыж прапануе дапамогу

Наступаюць халады, і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» падрыхтавала для маламаёмасных і іншых грамадзян цёплыя рэчы. – Паступіла адзенне для дзяцей і дарослых, у тым ліку кофты і швэдары, курткі. Можна падабраць і абутак. Усе рэчы былі ў карыстанні, але ў добрым стане. Можам таксама прапанаваць тэхнічныя сродкі рэабілітацыі, – гаворыць старшыня […]

Продолжить чтение

Начальнік групы прызыву райваенкамата: «Месца службы — па жаданні прызыўніка»

З 25 кастрычніка, раней звычайнага, пачнецца адпраўка прызыўнікоў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. На Стаўбцоўшчыне прызнаны годнымі да тэрміновай ваеннай службы 51 прызыўнік. Сярод іх 12 чалавек – з вышэйшай адукацый, большасць – з сярэдняй спецыяльнай ці прафесійна-тэхнічнай, хаця ёсць прызыўнікі, якія адразу пасля школы. У цэлым маладыя людзі гатовы служыць Радзіме. Пацвярджэннем з’яўляецца і тое, што […]

Продолжить чтение