image_pdfimage_print

Падводзім вынікі і будуем планы разам з падпісчыкамі «Праменя»

Нашы падпісчыкі і чытачы, сустракаючы новы, 2020 год, падводзяць вынікі свайго жыцця і будуюць планы. Самае галоўнае для іх – не стаяць убаку,  верыць у тое, што мары збываюцца. Ірына Макарэвіч: – У нас на новы год шмат планаў, ідэй. З мужам мы ўжо больш за пяць гадоў займаемся арганізацыяй дзіцячых свят. Наш клоўн Міня […]

Продолжить чтение

Што нас чакае ў год Белага Пацука

Новы, 2020 год будзе праходзіць пад сімвалам Белага Металічнага Пацука. Ён характарызуецца як істота разумная, актыўная, валодае лідарскім патэнцыялам. Калі вы жадаеце, каб у новым годзе фартуна была на вашым баку, вам патрэбна ўсведамляць, што большая частка поспехаў невыпадковая. Гэта вынік мэтанакіраваных крокаў і планамерных намаганняў з боку самога чалавека. Сімвал 2020 года лічыць, што […]

Продолжить чтение

Няхай збудзецца ўсё задуманае

Адыходзіць у гісторыю 2019 год. Гадзіннік адлічвае апошнія дні, гадзіны, імгненні. У гэтыя хвіліны мы асабліва востра адчуваем, як ляціць час, як хутка растуць нашы дзеці, як мы любім сваіх родных і блізкіх людзей. І, безумоўна, падводзім вынікі работы  і ставім задачы на год будучы. Сёння я хачу сказаць дзякуй усім жыхарам Стаўбцоўшчыны за добрасумленную працу […]

Продолжить чтение

Прыгажосць не мае ўзросту

Дзякуючы намаганням тэрытарыяльнага цэнтра  на Стаўбцоўшчыне стартаваў сацыяльны праект – «Прыгажосць не мае ўзросту». Удзел у праекце згадзілася ўзяць індывідуальны прадпрымальнік Марына Цялушка, якая ў сваёй цырульні «Архідэя» па вуліцы Цэнтральнай, 2, у Стоўбцах бясплатна стрыжэ пажылых людзей. Яны задаволены якасцю паслугі і ўвогуле ўдзячны за такую магчымасць. – Паслуга бясплатнай цырульні аказваецца раз у […]

Продолжить чтение

«Чакаем навагодніх цудаў»: дашкольнікі пра наступаючы Новы год

Новы год з кожным днём усё бліжэй і бліжэй. Людзі ўпрыгожваюць дамы і кватэры, выбіраюць падарункі для сваіх блізкіх. Маладыя мамы і таты бегаюць па магазінах дзіцячых цацак і ніяк не могуць вызначыць, што хоча іх дзіця на свята. Напярэдадні Новага года я завітала ў Засульскі дзіцячы сад і пагутарыла з дзеткамі, якія расказалі мне, […]

Продолжить чтение

Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі адзначаць свае юбілеі ў 2020 годзе

На сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна працуе нямала заслужаных і добрасумленных людзей, якія ў наступным годзе адзначаць свае юбілеі. На іх жыццёвым і працоўным шляху адбылося нямала важных і радасных падзей, як асабістых, так і грамадскіх. Васьмідзесяцігоддзе адзначыць адна з самых тытулаваных жанчын, равесніца і легенда раёна, брыгадзір МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Зінаіда Ярашэвіч. Зінаіда Пятроўна пяцьдзясят […]

Продолжить чтение

Серабрыстыя таполі юнацтва

Днямі ў рэдакцыю зазірнуў Яўген Хвалей. «Ну як жа я без «Праменя»? Свая газета. Некалі ж і сам, хаця і няшмат часу, але ў праменеўскім калектыве працаваў. Цяпер вось ужо пяты дзясятак  гадоў жыву ў Мінску, ды сэрцам заўсёды з радзімай. Раней спяшаўся да маці, а цяпер вось у бацькоўскую хату еду, каб разам з братам пайсці […]

Продолжить чтение

Стоўбцы сустракаюць новы год росквітам святочных агнёў

У вячэрніх Стоўбцаў з’явіўся асаблівы шарм, атмасфера свята, якая кліча не сядзець дома, а часцей прагульвацца пад зіхаценне святочных лямпачак. Стаўбчане, госці горада разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі з году ў год спецыяльна выязджаюць на ўскраіну горада. Кіруюцца да адміністрацыйнага будынка мясакансервавага камбіната. Гэта нязменнае месца сустрэчы дзетвары з неонавай навагодняй казкай, якой прадпрыемства […]

Продолжить чтение

У Стоўбцах запрацаваў ёлачны кірмаш

З раніцы 20 снежня ў Стоўбцах запрацаваў ёлачны кірмаш, які адразу прыцягнуў увагу мам з дзецьмі, сямейных пар. Ужо ў першыя гадзіны было рэалізавана пяць ёлачак і навагодні букет, прычым сярод пакупнікоў былі дзве шматдзетныя сям’і. Муж і жонка Дзмітрый і Таццяна Шаўчэнкі, выбіраючы пушыстую прыгажуню, прыгаворвалі: «Няхай дзецям будзе радасць». Дзяцей у сям’і – […]

Продолжить чтение