Назначэнне

Дырэктарам ААТ «Аграбудфірма ПМК-74 – Налібакі» назначаны ЛОБАЧ Іван Іванавіч. Лобач І. І. закончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў начальнікам Стаўбцоўскай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду, кансультантам-дзяржінспектарам Галоўдзяржтэхнагляду Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь. У апошні час ён з’яўляўся намеснікам дырэктара ААТ «Аграбудфірма ПМК-74 – Налібакі».

Продолжить чтение

Добрыя прыклады і традыцыі

Словы класіка аб тым, што прыгажосць выратуе свет, добра вядомы. Магчыма, таму ў наш час і пытанні аб культурнай спадчыне набываюць шырокі рэзананс. Што з’яўляецца найбольш яркай прыкметай нашага сучасніка? На мой погляд, адназначна адказаць на гэтае пытанне зусім няпроста. Яго трэба разглядаць у спалучэнні з такімі фактарамі, як сумленне, адносіны да людзей у калектыве, […]

Продолжить чтение

Прыгажосць у сваім двары

У конкурсе на лепшае афармленне падворка, вынікі якога былі падведзены Дзераўнянскім сельвыканкамам напярэдадні свята вёскі, сям’я Таццяны і Алега Грышаноў з Хатавы прызнана лепшай. Фасад вясковай хаты дбайных гаспадароў цяпер упрыгожвае шыльдачка «Дом узорнага парадку». Нямала ў вёсках раёна прыгожа аформленых двароў, але Грышаны ў гэтай справе найбольш пастараліся. Адчыняеш веснічкі – і трапляеш нібыта […]

Продолжить чтение

Пачата імунізацыя супраць грыпу

У бягучым годзе супраць грыпу плануецца прышчапіць 40 працэнтаў жыхароў раёна. Кампанія па імунізацыі працягнецца да снежня. За гэты час прышчэпкі ад грыпу плануецца зрабіць амаль 18-ці тысячам жыхароў нашага раёна. У першую чаргу прышчэпкі рэкамендуюцца людзям, якіх адносяць да груп павышанай рызыкі развіцця антыгрыпозных ускладненняў і захворвання на грып. Ахоўныя прэпараты атрымаюць дзеці ва […]

Продолжить чтение

Людзі і лёсы

ЖЫЦЬ ДЗЕЛЯ ПРАЎНУКАЎ Ірына Уладзіміраўна і Мікалай Канстанцінавіч Атрушкевічы з Шахноўшчыны надзвычай багатыя людзі. Іх багацце – само жыццё, якое падарыла ім ужо шэсць дзясяткаў сумесных гадоў, вялікую сям’ю з пяцярых дзяцей, якая з кожным годам разрастаецца новымі галінкамі-нашчадкамі. Сёння ў бабулі і дзядулі 17 унукаў і 22 праўнукі! Незлічонае багацце гэтых людзей – за […]

Продолжить чтение

Пасёлак з вайсковай выпраўкай

Сярод старадаўніх вёсак і невялікіх вёсачак ёсць на Стаўбцоўшчыне асаблівы населены пункт – гэта былы ваенны гарадок, а цяпер – пасёлак Наваколасава. Жыхары Наваколасава адзначылі ў мінулую суботу 62-ю гадавіну яго ўтварэння. Пасёлак Наваколасава хаваецца сярод ляснога масіву, і сама назва красамоўна гаворыць пра яго навізну і маладосць. 62 гады таму, акурат у верасні, быў […]

Продолжить чтение

Чалавек і закон

ПРАВАВЫ ТУРНІР З мэтай замацавання ведаў аб асновах заканадаўства, прафілактыкі правапарушэнняў на базе Дома творчасці дзяцей і моладзі прайшоў прававы турнір для вучняў устаноў адукацыі райцэнтра. Турнір уключаў: прадстаўленне назвы, эмблемы, дэвізу каманды; размінку; конкурсы «Вуснамі дзіцяці», «Лінгвістычная мазаіка», «Капітаны», «Складзі верш», «Анаграмы», «Як ты ведаеш свой пашпарт», «Правы чалавека», «Абрэвіятуры», «Лесвіца правоў», «Малюем правы […]

Продолжить чтение

Дрэва надзей

У жніўні ва ўсіх установах адукацыі праходзяць традыцыйныя педагагічныя саветы, якія даюць старт новаму навучальнаму году. Калі для вучняў новы навучальны год пачынаецца з урачыстай лінейкі, то для педагогаў «адпраўной кропкай» можна лічыць выніковы педсавет. У нашай установе адукацыі ён прайшоў напрыканцы жніўня, сагрэты цяплом апошніх летніх дзён і любоўю да прафесіі педагогаў школы. У […]

Продолжить чтение