На прыкладзе Стаўбцоўскага лясгаса
Нумар - №167-168 (9085-9086) Рубрыка - Сувязі
23.11.2009
На мінулым тыдні з азнаямляльнай мэтай наведалі Стаўбцоўскі доследны лясгас члены 9-га пасяджэння міжурадавага савета па лесапрамысловаму комплексу і лясной гаспадарцы краін СНД.
Праграма знаходжання ў Беларусі прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Казахстана была насычанай, мела высокі ўзровень і прыпадала пераважна на нашу сталіцу. У перапынку паміж пасяджэннямі міжурадавага савета яны пазнаёміліся з работай лясгасаў нашай рэспублікі на прыкладзе Стаўбцоўскга лясгаса.
- Высокія госці пабывалі ў Акінчыцкім лясніцтве, дзе іх цікавілі высечкі галоўнага і прамежкавага карыстання, стварэнне лясных культур, - паведаміў намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. - Большасць іх упершыню на Стаўбцоўшчыне, таму прыемна ўразіла чысціня нашых лясных масіваў, а таксама тая фінансавая падтрымка, якая аказваецца з боку дзяржавы на лесааднаўленне.






