мобильная версия
Прамень

Па настрой да свіцязянак

Нумар - №170-171 (9088-9089)    Рубрыка - Сувязі

27.11.2009

Сёлета, у Год роднай зямлі, папулярнасцю сярод турыстаў карыстаюцца вандроўкі па родным краі. Прынамсі, у Лідскі замак -  старажытны і тым цікавы для нас, сучаснікаў.

Гэты новы маршрут, прапанаваны стаўбчанам сектарам падарожжаў і экскурсій аўтапарка № 17, асвоілі сёлета ўжо 18 турысцкіх груп. У іх складзе - як працоўныя калектывы, так і школьная моладзь.

Не так даўно акунуліся ў атмасферу даўніны дзесяцікласнікі школы № 2, аб чым застаўся ў іх незабыўны ўспамін. Работнікі раённага вузла электрычнай сувязі на чале са сваім прафсаюзным камітэтам таксама вярнуліся з экскурсіі. Яны наведалі Лідскі замак, не абмінулі і рамантычнае, ахутанае легендамі, возера Свіцязь. Несумненна, пасля дружнага знаёмства з Гедымінам і свіцязянкамі працоўныя будні, ды і само жыццё, пададуцца больш цікавымі, яркімі.

У пярэдадзень Новага года Лідскі замак сустрэне сваіх наведвальнікаў цікавай святочнай праграмай, адметнай духам Сярэднявечча.

Пр.