мобильная версия
Прамень

Засведчанне здзелак з маёмасцю

Нумар - №4-5 (9108-9109)    Рубрыка - Пастановы, дэкрэты, дырэктывы

15.01.2010

Законам Рэспублікі Беларусь № 133-3 ад 22.07.2002 года «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй" былі вызначаны аб'екты дзяржаўнай рэгістрацыі, да якіх адносяцца:

1.      стварэнне, змяненне, спыненне існавання нерухомай маёмасці;

2.      узнікненне, пераход, спыненне правоў (абмежаванні, абцяжаранне правоў) на нерухомую маёмасць;

3.      здзелкі з нерухомай маёмасцю.

Сёння здзелкі з нерухомай маёмасцю адыгрываюць важную ролю ў жыцці кожнага з нас. Многія куплялі, прадавалі, мянялі і дарылі нерухомасць. І гэта з'яўляецца даволі значным крокам. Аднак усе мы выдатна разумеем, што любая здзелка з нерухомай маёмасцю - працэдура складаная, якая патрабуе даволі ёмкіх затрат часу і грошай. Акрамя таго, любая здзелка заўсёды звязана з рызыкай, бо махлярства на рынку нерухомасці вызначаецца даволі вялікай разнастайнасцю спосабаў учынення злачынстваў.

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вызначана, што засведчанне здзелак з нерухомай маёмасцю (дагавораў куплі-продажу, дарэння, абмену адносна кватэр, жылых дамоў, садовых домікаў, зямельных участкаў, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці грамадзян) ажыццяўляюць не толькі натарыусы, але і рэгістратары нерухомасці - работнікі агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру, якое па прывычцы многія называюць БТІ. Калі ж бакамі здзелкі з'яўляюцца толькі юрыдычныя асобы - арганізацыі, установы, розныя таварыствы, - то засведчваць здзелку зусім не патрабуецца, дастаткова яе зарэгістраваць у агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру.

Пры ажыццяўленні здзелак з нерухомасцю патрэбна праяўляць асаблівую асцярожнасць і пільнасць, паколькі існуе мноства нюансаў, вядомых толькі спецыялісту. Незахаванне іх можа выклікаць адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі, судовую спрэчку, а таксама значныя страты для ўдзельнікаў здзелкі. Нагадваем, што пры звяртанні ў суд неабходна заплаціць дзяржаўную пошліну ў памеры 5 % ад кошту іска.

Звяртанне ў агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру з мэтай засведчання здзелак з нерухомасцю значна зэканоміць ваш час і знізіць частату "хаджэнняў" па арганізацыях. У агенцтве вашай здзелкай, пачынаючы са складання праекта дагавора і заканчваючы дзяржаўнай рэгістрацыяй пераходу права на нерухомую маёмасць з выдачай праваўстаноўчых дакументаў, будзе займацца адзін рэгістратар. Выдадзеныя дакументы захоўваюцца ў архіве, і ў выпадку страты ці псавання іх можна аднавіць і атрымаць дублікат праваўстаноўчых дакументаў.

Практыка ў нашым раёне, вобласці і ў цэлым па рэспубліцы складваецца такім чынам, што  ўсё больш людзей прызнаюць для сябе зручнейшым варыянт засведчыць здзелку з нерухомай маёмасцю ў агенцтвах па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру, тым самым аддаючы перавагу магчымасці працаваць на ўсіх этапах здзяйснення здзелкі з канкрэтным рэгістратарам.

Дзяржаўная рэгістрацыя здзелкі з нерухомай маёмасцю, якую ажыццяўляе рэгістратар, - гэта юрыдычны акт прызнання і пацвярджэння дзяржавай факта здзяйснення здзелкі. У выпадку рэгістрацыйнага дзеяння момантам дзяржаўнай рэгістрацыі з'яўляюцца час і дата прыёму рэгістратарам дакументаў, прадастаўленых для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі, якія ўнесены ў журнал рэгістрацыі заяў. У ходзе работы над засведчаннем здзелкі рэгістратар нерухомасці правярае асобу кожнага з удзельнікаў здзелкі і сапраўднасць подпісаў, правярае дзеяздольнасць грамадзян, праваздольнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўдзельнічаюць у здзелцы. Таксама рэгістратар растлумачвае ўсім удзельнікам здзелкі яе сэнс і значэнне, правы і абавязкі бакоў, прававыя наступствы.

Засведчанне здзелкі ў агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру - гэта ўпэўненасць у законнасці і надзейнай абароне вашых інтарэсаў.

Для атрымання кансультацыі і ажыццяўлення засведчання здзелак з нерухомай маёмасцю вы можаце звярнуцца па адрасу: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 30, Стаўбцоўскае бюро Дзяржаўнага філіяла РУП "Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру".

Прыём грамадзян без перапынку на абед вядзецца па аўторках з 08.00 да 20.00, панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з 08.00 да 17.00.

Кансультацыя і папярэдні запіс на прыём да рэгістратара ажыццяўляецца па тэл. 5-01-33, 5-33-66, 5-22-97.