Ветэраны, насіце медалі!
Нумар - №67-69 (9171-9173) Рубрыка - Памяць
04.10.2010


Урачыстасці з нагоды ўручэння юбілейных медалёў "65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне1941-1945 гадоў" быў прысвечаны святочны агеньчык у піцэрыі "Ветразь", на які прыехалі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый раёна, у тым ліку Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы, інвалідаў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Місько і ўручыў разам з раённым ваенным камісарам Сяргеем Падалянчыкам юбілейныя медалі.
Работнікі культуры раёна падрыхтавалі выдатны канцэрт з рэпертуарам ваеннай тэматыкі. Ветэраны з удзячнасцю скарысталі магчымасць пагаварыць, разам адпачыць, успомніць мінулае, расказаць свае навіны.
Усяго ў раёне - райцэнтры і сельсаветах - да вялікай даты было ўручана 310 юбілейных медалёў. Іх атрымалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, непаўналетнія вязні фашысцкіх лагераў.
Фота Васіля ЗЯНЬКО.






