Працоўная дысцыпліна – залог эканамічнага поспеху
Нумар - №112-114 (9216-9218) Рубрыка - Пастановы, дэкрэты, дырэктывы
23.07.2010
Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці ў ходзе кантрольных мерапрыемстваў адсочвае стан работы на месцах па забеспячэнню выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.04 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны", звяртаючы асаблівую ўвагу на пытанні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ў арганізацыях, якія фінансуюцца за бюджэтныя сродкі.
Па выніках праверак, праведзеных у першым паўгоддзі, да дысцыплінарнай адказнасці было прыцягнута больш за 150 работнікаў арганізацый вобласці.
Толькі 06.07.2010 г. зафіксаваны 24 работнікі, якія спазніліся на працу. Так, у КУП "Мінскі абласны інавацыйны цэнтр" 12 супрацоўнікаў па штатнаму раскладу, з іх толькі адзін у час прыступіў да працы, два спазніліся на 5 і 15 мінут адпаведна, першы намеснік дырэктара заняў "рабочае крэсла" толькі ў 10.20, галоўны бухгалтар так і не аб'явілася на рабочым месцы, інжынер-энергетык увогуле не выйшаў з адпачынку. Намнога пазней пачалі свой рабочы дзень і 7 супрацоўнікаў ААТ "Любанскі сыраробны завод" (эканаміст па збыту, бухгалтар, маркетолагі, інжынер па якасці, майстар кацельнага ўчастка, аператар ЭВМ). Можна прыводзіць і іншыя прыклады.
Кіраўнікам арганізацый патрэбна ўзмацніць кантроль па выкананню прадпісанняў, якія ёсць у Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1, і прымяняць да парушальнікаў самыя жорсткія меры.
Тым больш, што даным нарматыўным прававым актам рэспубліканскім і мясцовым органам дзяркіравання, іншым дзяржаўным органам і арганізацыям прадпісана забяспечваць разрыў кантрактаў з кіраўнікамі за незабеспячэнне працоўнай дысцыпліны падначаленых, за пакрыццё фактаў парушэння працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ці за непрыняцце віноўных асоб да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці.
З боку Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці кантроль за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 будзе прадоўжаны.






