мобильная версия
Прамень

Перад самай шчаслівай падзеяй

Нумар - №168-170    Рубрыка - Сям’я

15.10.2010

Нараджэнне дзіцяці - шчаслівая падзея, як для сям'і, так і для грамадства. Аднак вынасіць і нарадзіць здаровае дзіця вельмі няпроста. Спадарожнікам першага семестра цяжарнасці з'яўляецца таксікоз. Калі ванітуе так, што жыць не хочацца, памятайце, што гэта ненадоўга, такім чынам ваш арганізм ачышчаецца перад родамі. Гэта пазітыўнае ванітаванне. Трэба перацярпець - бывае і горш.

У цяжарнай жанчыны на другім семестры моцна павышаецца агульны ўзровень энергіі. Гэта звязана з назапашваннем энергіі для родаў. Можна скарыстаць такі дар, каб стварыць парачку твораў мастацтва ці што-небудзь яшчэ на ваш погляд.

У выніку гарманальнай перабудовы арганізма ў цяжарнай жанчыны павышаецца адчувальнасць і, як следства, ранімасць. У гэты час да іх трэба адносіцца з асобым разуменнем. Могуць з'явіцца праблемы з мужам, якому  няўцям, чаму каханая раптам стала такой раздражняльнай. Калі ў вас добрае самаадчуванне і настрой, пагаварыце з ім і патлумачце, што прычынай перамен з'яўляецца ваша цяжарнасць, што гэта пройдзе, што вам вельмі важна яго разуменне і падтрымка. У момант, калі вы чарговы раз расплакаліся, скажыце яму: "Дарагі, я плачу, таму што я цяжарная, і ў мяне іграюць гармоны. Абдымі мяне і сагрэй. Я цябе кахаю". Як паказвае практыка, гэтага дастаткова, каб мужчына, які вас кахае, хоць крыху суцешыў вас.

Калі на вас накатвае чарговы прыступ страху, няхай вас сагрэе думка, што па праведзеных псіхолагамі апытаннях 90 працэнтаў жанчын падвергнуты нематываваным, неабгрунтаваным страхам за здароўе дзіцяці і 30 працэнтаў - за сваё. З іх 99,9 працэнта шчасліва нараджаюць здаровых дзяцей.

Вераніка КІПЕЦЬ, псіхолаг Цэнтра здароўя падлеткаў і моладзі цэнтральнай раённай бальніцы