Апрабаваны вопыт дэмакратыі
Нумар - №171-172 Рубрыка - Да дня інфармавання
19.10.2010
"Усебеларускі народны сход - вопыт дэмакратыі" - такая тэма дня інфармавання ў чацвер, 21 кастрычніка.
ПРава чалавека і грамадзяніна на ўдзел у кіраванні справамі дзяржавы стала патрабаваннем часу. Гэта права забяспечваецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь шляхам удзелу ў выбарах, рэферэндумах, абмеркавання праектаў законаў і пытанняў рэспубліканскага і мясцовага значэння.
Адной з важных форм народаўладдзя ў рэспубліцы з'яўляецца народны сход. Яна арганічна ўпісваецца ў палітычную сістэму беларускай дзяржавы, паколькі галоўнае палітычнае прадвызначэнне народнага сходу - вызначэнне асноўных напрамкаў і параметраў развіцця краіны, выпрацоўка плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця на пяцігадовы перыяд. Гэта форма кіравання, якая апраўдала сябе, з'яўляецца гарантыяй сацыяльна-палітычнай стабільнасці краіны.
З аднаго боку, яна паказвае, што беларускаму народу далёка не абыякавыя пытанні дзяржаўнага будаўніцтва. З другога боку, актыўнасць, з якой беларускія грамадзяне ўключаюцца ў падрыхтоўку і правядзенне сходаў, абмеркаванне іх вынікаў, даказвае, што даны форум - рэальна дзеючы механізм народаўладдзя. Прынцыповы ўлік народнай думкі, мэтанакіраваная работа па рэалізацыі пажаданняў людзей, дакладнае выкананне данай паслядоўнасці дазваляюць кожнаму з нас рэальна адчуваць сябе грамадзянінам краіны ў поўным сэнсе гэтага высокага звання.
Першы ўсенародны форум адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 г. у Мінску. Тады ўпершыню Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вырашыў на самым высокім узроўні параіцца з народам па важнейшых праблемах дзяржаўнага будаўніцтва, вызначыцца са стратэгіяй і тактыкай развіцця беларускага грамадства. Так нарадзілася новая дэмакратычная форма грамадскага жыцця. Галоўным вынікам Усебеларускага народнага сходу стала абмеркаванне асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, вынесеных на рэспубліканскі рэферэндум. Усебеларускі народны сход пацвердзіў, што здаровыя сілы грамадства здольны захаваць мір і спакой у краіне, нацэлены на стваральную працу ў імя будучыні народа. Заслуга першага народнага сходу ў тым, што ён адвёў рэспубліку ад супрацьстаяння розных палітычных сіл, а таксама вызначыў курс развіцця дзяржавы.
Знакавым для Рэспублікі Беларусь стаў другі Усебеларускі народны сход (18 мая 2001 г.), які прайшоў пад лозунгам "За моцную і працвітаючую Беларусь!" Яго ўдзельнікі сканцэнтравалі асаблівую ўвагу на далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці грамадства. Форум не толькі разглядзеў праблемы мясцовага і рэгіянальнага маштабу, але і на агульнадзяржаўным узроўні прыйшоў да кансалідаванай думкі аб шляхах развіцця краіны на бліжэйшую перспектыву. Былі абазначаны прыярытэты развіцця: харчаванне, экспарт, жыллё, інвестыцыі і інавацыі.
Трэці Усебеларускі народны сход (2-3 сакавіка 2006 г.) зацвердзіў асноўным прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва ў чарговай пяцігодцы патрабаванне кардынальна павысіць якасць жыцця. У выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на форуме тэзіс "Дзяржава для народа" вызначаны як новая ступень развіцця сацыяльнай дзяржавы, якая дзейнічае на карысць народа.
СЁння Рэспубліка Беларусь - дзяржава стабільная ва ўсіх адносінах, якая дынамічна развіваецца. Належыць адзначыць, што нягледзячы на аб'ектыўныя эканамічныя цяжкасці апошніх гадоў, з якімі сутыкнулася айчынная эканоміка, дзяржаўная ўлада не адмовілася ад абавязацельстваў, узятых на сябе на трэцім Усебеларускім народным сходзе.
Палітыка Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні асноўных сацыяльна-эканамічных правоў і гарантый адпавядае высокім міжнародным стандартам. Наша краіна з'яўляецца адным з сусветных лідараў па долі сацыяльных расходаў у структуры ВВП, уключаючы фінансаванне затрат на павышэнне заработнай платы, пенсій, стварэнне новых рабочых месцаў і садзейнічанне занятасці насельніцтва, адукацыю і ахову здароўя, сацыяльную падтрымку шматдзетных сем'яў, малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў.
Так, бюджэт 2010 года мае яскрава выяўленую сацыяльную накіраванасць. На фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы, сацыяльную палітыку і падтрымку насельніцтва выдзелена 41 трыльён рублёў, што складае амаль 62 працэнты сукупных расходаў кансалідаванага бюджэту і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (у Стаўбцоўскім раёне гэтыя лічбы складаюць адпаведна 40,1 мільярда рублёў і 70,6 працэнта). Павелічэнне бюджэтных асігнаванняў праводзіцца па ўсіх базавых галінах сацыяльнай сферы - ахове здароўя, адукацыі, культуры, спорту і інш.
Адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі - павышэнне ўзроўню пенсійнага забеспячэння. Дарэчы, грамадзяне Беларусі старэй працаздольнага ўзросту складаюць крыху больш пятай часткі ад усёй колькасці насельніцтва краіны. У апошні час на выплату пенсій расходуецца значная частка валавога ўнутранага прадукту краіны. З пачатку бягучага года пенсіі выраслі на 23,5 працэнта. Сярэдні памер пенсіі па ўзросту ў цяперашні час па рэспубліцы складае 555 тысяч рублёў.
Сацыяльная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, аб'ектыўна выступае адным з ключавых напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Як і прадугледжана трэцім Усебеларускім народным сходам, з 1 студзеня 2010 г. памер дапамог па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў устаноўлены на ўзроўні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). У жніўні 2010 г. ён склаў 275 тысяч рублёў, з павелічэннем за год на 37 працэнтаў. Малазабяспечаныя сем'і з малалетнімі дзецьмі, у якіх сярэднедушавы даход не дасягае БПМ, забяспечваюцца бясплатным харчаваннем на дзяцей першых двух гадоў жыцця. Пры нараджэнні трох і больш дзяцей бясплатнае дзіцячае харчаванне прадстаўляецца незалежна ад сукупнага даходу сям'і. Даныя сем'і да трох гадоў жыцця дзяцей таксама маюць права на бясплатную паслугу нянькі. Колькасць атрымальнікаў бясплатнага дзіцячага харчавання па рэспубліцы склала ў першым паўгоддзі 2010 г. больш за 45 тысяч чалавек. У Стаўбцоўскім раёне на 01.10.2010 г. яго атрымлівалі 313 дзяцей з 302 сем'яў на суму 398 мільёнаў 475 тысяч рублёў.
Дзяржавай значная ўвага надаецца таксама выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Для іх у краіне функцыянуе шырокая сетка дзіцячых школ-інтэрнатаў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аздараўленчых лагераў для дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Укараняецца практыка выхавання дзяцей у прыёмных сем'ях, дзіцячых вёсках. У бліжэйшыя гады ў краіне не павінна застацца ніводнага дзіцячага дома ці інтэрната. Дзяржава ўсё больш актыўна падтрымлівае альтэрнатыўныя формы выхавання такіх дзяцей - усынаўленне, прыёмныя сем'і, апякунства, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.
АСаблівая ўвага ў рэспубліцы традыцыйна ўдзяляецца ветэранам вайны і працы. Клопат дзяржавы аб ветэранах з'яўляецца сведчаннем прызнання іх заслуг перад грамадствам і накіраваны на аказанне дапамогі ў вырашэнні іх жыццёвых праблем. З мэтай паляпшэння становішча пажылых людзей, ветэранаў вайны і ўзмацнення іх сацыяльнай абароненасці рэалізуюцца дзяржаўныя праграмы. У рэспубліцы створана сетка рэабілітацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць мерапрыемствы па медыцынскай, сацыяльнай і прафесійнай рэабілітацыі інвалідаў. Дзяржава забяспечвае інвалідаў тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, у тым ліку і аўтамабілямі з ручным кіраваннем.
У рэспубліцы функцыянуе 156 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), у тым ліку і ў Стоўбцах. На ўліку ў такіх цэнтрах знаходзіцца больш за 1,6 мільёна жыхароў Беларусі, сярод якіх 155 тысяч адзінокіх і 560 тысяч адзінока пражываючых пажылых людзей, 186 тысяч шматдзетных і няпоўных сем'яў, 9,5 тысячы дзяцей-сірот, 22,4 тысячы сем'яў з дзецьмі-інвалідамі. У 2011 годзе ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Беларусі будуць створаны апякунскія саветы ТЦСАН, у саставы якіх увойдуць кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, бізнес-структур, грамадскіх арганізацый і інш.
АДной з прыярытэтных задач дзяржаўнай палітыкі выступае сацыяльная абарона моладзі - падтрымка навучэнскай моладзі, садзейнічанне занятасці непаўналетніх і працаўладкаванню маладых спецыялістаў, вырашэнне жыллёвай праблемы, сацыяльная падтрымка маладых сем'яў. У рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь мэтанакіравана вырашаюцца такія канкрэтныя задачы як будаўніцтва жылля для маладых сем'яў, арганізацыя працаўладкавання і занятасці моладзі, духоўна-маральнае, эстэтычнае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Значную дзяржаўную падтрымку атрымліваюць таленавітая моладзь, маладыя сем'і, дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб'яднанні.
Такім чынам, у Рэспубліцы Беларусь склалася ўласная мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, у цэнтры якой чалавек з яго патрэбамі і інтарэсамі. У яе аснове ляжыць актыўная сацыяльная палітыка дзяржавы, накіраваная на стварэнне ўмоў для найбольш поўнай рэалізацыі асобы чалавека, яго гарманічнага фізічнага і духоўна-маральнага развіцця. Усебеларускі народны сход уяўляе сабой важнейшы інстытут у структуры беларускай мадэлі дэмакратыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 531 аб скліканні чацвёртага Усебеларускага народнага сходу 6-7 снежня 2010 г. у Мінску. На абмеркаванне народнага сходу будуць вынесены пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады.






