мобильная версия
Прамень

Паважаныя жыхары Стаўбцоўскага раёна!

Нумар - №191-192    Рубрыка - Пастановы, дэкрэты, дырэктывы

16.11.2010

З 12 лістапада 2010 года бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем "Аб парадку бясплатнага забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця", зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.08.2010 г. № 1144.

Права на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця маюць:

- сем'і грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, у якіх сярэднедушавы даход у месяц не перавышае 100% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанай Урадам Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы;

- сем'і пры нараджэнні тройні і больш дзяцей без уліку сярэднедушавога даходу сям'і.

Даная пастанова не распаўсюджваецца на дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў дзіцячых інтэрнатных установах, у тым ліку на патранажным выхаванні, дзіцячых вёсках (гарадках), апякунскіх, прыёмных сем'ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

У адпаведнасці з новым Палажэннем, зменена норма харчавання дзяцей ва ўзросце да 2-х гадоў (выключаецца тварог, дазволена замена малака і кісламалочных прадуктаў на сухую малочную сумесь, але  па меркаванні атрымальнікаў), адменена штомесячная выпіска рэцэптаў ва ўстановах аховы здароўя. Рашэнне аб бясплатным забеспячэнні прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця прымаецца камісіяй Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага райвыканкама.

Адным з відаў сацыяльнай дапамогі непрацаздольным грамадзянам (пенсіянерам, інвалідам 1 і 2 груп) з'яўляецца аказанне разавых сацыяльна-бытавых паслуг па сацыяльна нізкіх цэнах: малярныя і шпалерныя работы (замена шпалераў, пафарбоўка маслянай фарбай сцен, столі, дзвярэй, вокнаў, платоў і інш.), рамонтна-будаўнічыя паслугі; пагадзінны дзённы догляд грамадзян, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання; пакупка і дастаўка на дом прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў; прыгатаванне ежы на даму; унясенне платы за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі; набыццё па заключэнню ўрачоў лекаў; мыццё аконнага шкла, падаконнікаў; вільготная ўборка і многія іншыя бытавыя паслугі.

Звяртацца па адрасу: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 40, кабінет № 7. Даведкі па тэлефоне: 5-42-93.