мобильная версия
Прамень

Разам – да лепшага

Нумар - №216-218    Рубрыка - Калонка рэдактара

17.12.2010

Хутка ляціць час. Заканчваецца 2010 год, на падыходзе 2011-ы. Бягучы год быў вельмі багаты на падзеі: адсвяткавалі 65 гадоў Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Адбыўся Усебеларускі народны сход, заўтра - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заканчваецца пяцігодка.

Перад усімі жыхарамі нашай Беларусі пастаўлены задачы на наступнае пяцігоддзе. Ад таго як мы будзем працаваць, старацца, імкнуцца наперад залежыць і дабрабыт нашага народа, наша з вамі жыццё. Нездарма Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, выступаючы на  ІV Усебеларускім сходзе, сказаў: "Мы можем спокойно двигаться па этой дороге и шлифовать на этом пути и поправлять то, что мы, может быть, сделали неправильно. Это - самая главная наша мудрость. Мы шли и делали нашу жизнь, идя от самой жизни, идя от людей". Безумоўна, нічога так проста не бывае. Кожны вынік дасягаецца калектыўнымі намаганнямі. Толькі ад нас залежыць наша будучыня, развіццё нашага раёна. Асноўнымі прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступныя 2011-2015 гады застаюцца клопат аб чалавеку, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.

Мы, рэдакцыя газеты "Прамень", таксама стараліся працаваць для вас, пісаць пра вас. Напэўна, многае атрымалася, бо нездарма часта ў рэдакцыю тэлефануюць са словамі падзякі за дапамогу ў вырашэнні пытання ці праблемы, за цікавы матэрыял, аператыўнасць. Увесь калектыў нашай рэдакцыі запэўнівае вас, нашы паважаныя чытачы, што і далей будзем працаваць шчыра, з натхненнем, каб вам было цікава з намі, каб вы  маглі атрымаць самую дакладную інфармацыю менавіта з "Праменя". Мы ўдзячны ўсім падпісчыкам, хто быў і застаўся з намі. Заадно нагадваем: хто яшчэ не паспеў падпісацца на любімую газету "Прамень" - абавязкова гэта зрабіце ў бліжэйшыя дні. Падпісацца на "Прамень" можна да 31 снежня 2010 года, цана засталася ранейшай -  6000 руб. на месяц. Паважаныя нашы чытачы! Дазвольце павіншаваць вас з надыходзячымі  святамі - Новым годам і Ражджаством Хрыстовым! Шчасця вам, дабрабыту, добрага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах. Заставайцеся разам з раённай газетай "Прамень". Да хуткай сустрэчы!

З павагай рэдактар газеты "Прамень" Нэлі АСТРЭЙКА