мобильная версия
Прамень

Коласава казка

Нумар - №15-16    Рубрыка - Стаўбцоўшчына – родны край

25.01.2011

Фотография 1
Фотография 2

І прыгуменне, і стажок -

Усё ў дрымоце снежнай, соннай.

І лёд мацуе беражок

На блізкім Нёмане ля Смольні.

Хоць плыні часу не спыніць,

Ды Божай і зямною ласкай

Крынічка і ў мароз звініць

Жыццёвай Коласавай казкай.

Бо гэта сэрцам, не пяром

Данесена ім да нашчадкаў.

У казцы спраўдзіцца дабро

І смелы знойдзе кветку шчасця.

Паверым у жыватворнасць дум,

У свет бялюткі і празрысты.

Да Коласа натхнёна йдуць

І тут заўжды знаходзяць існасць.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Фёдар БАНДАРОВІЧ