Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05
Нумар - №4-5 Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя
11.01.2011
Жыхары вуліцы Тургенева райцэнтра цікавяцца, калі іх тэлефоны будуць зняты з блакіратараў.
Адказвае намеснік начальніка раённага вузла электрычнай сувязі Віталь Памазкоў: "Цяпер зняць немагчыма, гэта будзе ажыццёўлена ў планавым парадку пры з'яўленні магчымасці".
Вера Клімовіч са Сцяцкоў адрасуе кіраўніцтву аўтапарка № 17 такое пытанне: "Чаму кошт білета на маршрутным аўтобусе і да рэстарана "Турыст", і да аўтастанцыі аднолькавы, хоць адлегласць розная?"
Адказвае дырэктар аўтапарка № 17 Іван Бычкевіч: "Згодна з правіламі на прыгарадных маршрутах узаконены прыпынак толькі на аўтастанцыі. Для зручнасці пасажыраў вадзіцелі робяць прыпынкі ў райцэнтры дадаткова, што не прадугледжана правіламі".
У рэдакцыю звярнулася жыхарка в. Мікалаеўшчына Валянціна Навумовіч з асабістай праблемай - пагрозу яе жыллю ўяўляюць старыя дрэвы ля дома. Старшыня Мікалаеўшчынскага сельвыканкама Галіна Ярашэвіч дала адказ у рэдакцыю, што праблема на самай справе існуе, ёсць яшчэ некалькі адрасоў у вёсках сельсавета, дзе трэба спілаваць старыя дрэвы. Гэта работа будзе выканана ў бягучым годзе пасля паступлення грошай на рахунак сельвыканкама на патрэбы добраўпарадкавання.






