На бяспечных колах
Нумар - №188-190 Рубрыка - Адукацыя
01.10.2011

На базе гімназіі № 1 г. Стоўбцы прайшлі спаборніцтвы сярод падлеткаў на веласіпедах "Бяспечнае кола - 2011".
Каманды з трох гарадскіх школ сапернічалі ў веданні правіл дарожнага руху, экалагічнай віктарыне і, самае галоўнае, - у конкурсах на веласіпедах. Пляцоўка, на якой праходзілі спаборніцтвы, была максімальна набліжана да гарадской вуліцы. Акрамя таго, неабходна было паказаць сваё ўменне і ў аб'ездзе перашкод. Самымі падрыхтаванымі веласіпедыстамі аказаліся рабяты школы № 3. Усім удзельнікам "Бяспечнага кола - 2011" былі падараваны флікеры і канцылярскія прылады.
- Рабятам вельмі спадабалася наша мерапрыемства, арганізаванае сумесна з райінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзяленнем ДАІ і аддзелам адукацыі, - зазначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзіяна Ранцюк. - Калі табе 14-16, неабходна выплеснуць сваю энергію і адчуць экстрым. Мы зразумелі, што такія спаборніцтвы трэба ладзіць і далей.






