Двухпавярховая "Свяржанка"
Нумар - №191-192 Рубрыка - Добраўпарадкаванне
05.10.2011
Упрыгожвае Новы Свержань двухпавярховая "Свяржанка" - дом жыллёва-будаўнічага кааператыва.
У гэтым сучасным доме, здадзеным у эксплуатацыю два гады таму, пражываюць 16 сямей, тры з іх - шматдзетныя. У самай вялікай сям'і гадуюцца шасцёра дзяцей. У кожнай кватэры дома, дарэчы, - індывідуальнае ацяпленне. Устаноўлены двухконтурныя газавыя катлы, лічыльнікі расходу газу. Вакол дома - заасфальтаваныя дарожкі, аформлены дзіцячая і кантэйнерная пляцоўкі. Вырашаны пытанні, звязаныя з вывазам цвёрдых бытавых адходаў.
Але, як адзначыла старшыня кааператыва Вольга Крыт, дом невялікі, таму няма магчымасці ўтрымліваць дворніка. Пра парадак вакол дома трэба клапаціцца самім жыльцам. Большасць іх разумее гэта і выходзіць папрацаваць на суботніку.






