Пакроўскі кірмаш
Нумар - №191-192 Рубрыка - Духоўная і гістарычная спадчына
05.10.2011
З 9 па 17 кастрычніка ў Палацы мастацтваў беларускай сталіцы (Казлова, 3) пройдзе традыцыйная, сёмая па ліку, духоўна-асветніцкая выстава "Пакроўскі кірмаш". Кожны год яна прыўрочваецца да свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Праграма выставы ўключае лекцыі, прэзентацыі, паказ відэафільмаў па праваслаўнай тэматыцы, сустрэчы са свяшчэннікамі, майстар-класы па званарным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, мастацкія і фотавыставы, выступленні царкоўных хораў, нядзельных школ. У выставе ўдзельнічаюць праваслаўныя прыходы і манастыры Беларусі, Украіны, Расіі. Можна набыць падарункі, сваю прадукцыю прадстаўляюць выдавецтвы, праваслаўныя СМІ. Многія прыходзяць сюды па мёд і лекавыя травы. Будзе працаваць манастырская трапезная.






