Прафілактыка грыпу
Нумар - №191-192 Рубрыка - Медыцына
05.10.2011
У сувязі з наступленнем халадоў павышаецца рызыка захворванняў на ВРВІ і грып. Эфектыўны спосаб прафілактыкі грыпу - вакцынацыя, якую лепш праводзіць у перадэпідэмічны перыяд, г. зн. восенню. Па пытаннях прафілактыкі грыпу, у тым ліку вакцынацыі, вы можаце звярнуцца ў ДУ "Стаўбцоўскі РЦГіЭ" па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, 19. Кантактныя тэлефоны: 5-44-35, 5-51-34. Кансультацыі па вакцынацыі вы атрымаеце таксама і ва УАЗ "Стаўбцоўская ЦРБ", вул. Ленінская, 164. Кантактныя тэлефоны: 5-21-59, 5-33-05. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Аб прафілактыцы грыпу можна прачытаць на 6-й старонцы "Праменя" за 05/10/2011.






