мобильная версия
Прамень

За бездакорную службу

Нумар - №191-192    Рубрыка - Ахова правапарадку

05.10.2011

Фотография 1

Начальнік МРЭА аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Віктар Будзіловіч узнагароджаны медалём "За бездакорную службу". Указ аб узнагароджанні падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Высокую ўзнагароду за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў уручыў калегу разам з добрымі пажаданнямі начальнік райаддзела міліцыі Алег Савасцей. Урачыстасць праходзіла непасрэдна ў будынку міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзялення, у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі і грамадзян, жыхароў пяці раёнаў, якіх МРЭА абслугоўвае. Іменна яны і могуць пацвердзіць, што калектыў аддзялення на чале з Віктарам Будзіловічам працуе кваліфікавана, аператыўна, якасна. У міліцыі ўладальнік медаля служыць з 1999 года, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам.

Акрамя Віктара Будзіловіча быў адзначаны і інжынер-інспектар гэтага аддзялення Анатоль Паўловіч. Адзнака - юбілейны медаль у сувязі з 25-годдзем аварыі на Чарнобыльскай АЭС - сведчыць пра асабісты ўдзел Анатоля Браніслававіча ў ліквідацыі аварыі і, зразумела, пра тое, што супрацоўнікі міліцыі заўсёды былі, ёсць і будуць на пярэднім краі жыцця краіны.  

НА ЗДЫМКУ: начальнік райаддзела міліцыі Алег Савасцей уручае ўзнагароду Віктару Будзіловічу.

Пр