мобильная версия
Прамень

Пройдуць урачыстасці

Нумар - №193-195    Рубрыка - Культура

07.10.2011

Фотография 1

Традыцыйна да дзяржаўнага свята - Дня маці кожны год у нашым раёне ладзіцца Тыдзень маці. Сёлета ён пройдзе з 10 па 14 кастрычніка і аб'яднае ўсе творчыя сілы, каб жанчын-маці сагрэць увагай, падарыць ім святочны настрой і ўдзячнасць.

Старшыня райвыканкама Уладзімір Місько правядзе прыём жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці. Віншаванне  ад райвыканкама прымуць жанчыны ў радзільным доме, якія нарадзілі дзіця ў Дзень маці. Традыцыйна райваенкамат наведае дома маці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку.Таксама ў райваенкамаце адбудзецца святочная праграма для маці сённяшніх прызыўнікоў, якія дастойна праходзяць тэрміновую вайсковую службу ў радах беларускай арміі. Райкам БРСМ выступае са сваёй акцыяй  - "Кветкі для мамы". Пройдуць святочныя агеньчыкі для членаў раённага грамадскага аб'яднання "Шматдзетная сям'я", для маці дзяцей-інвалідаў у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, літаратурна-музычная гасціная ў клубе прыёмных бацькоў "Буслянка".

Вянцом святочных мерапрыемстваў у райцэнтры стане  свята ў раённым Цэнтры культуры "Пакуль ёсць маці, на зямлі пануе мір і шчасце". Яно адбудзецца 14 кастрычніка ў 15.30. Усе жадаючыя могуць прыйсці на гэтую ўрачыстасць, дзе атрымаюць шмат добрых эмоцый ад сустрэчы на сцэне з шаноўнымі сем'ямі, з жанчынамі, якія атрымалі прызнанне грамадства. А работнікі культуры парадуюць удзельнікаў урачыстасці святочным канцэртам.

Пр