мобильная версия
Прамень

Залік "аўтаматам"

Нумар - №193-195    Рубрыка - Спорт

07.10.2011

Фотография 1

Хто прайшоў студэнцкія гады, ведае аб чым размова. Калі добры выкладчык не муштруе маладых людзей допытамі тонкасцяў сваёй мудронай навукі, а самым актыўным ці нават усёй групе ставіць залік аўтаматычна. Маўляў, некалі добрым словам успомніцца.

Што датычыць спорту, то і тут бываюць сітуацыі, калі перамогі самі "падаюць з неба". Не з'явіўся сапернік на каляндарны футбольны матч, і яму залічваецца паражэнне з фіксаваным лікам 0:3. Адпаведна тры пераможныя галы і тры ачкі запісваюцца на рахунак апанента. Радавацца ці не вельмі?

Для тых, хто праігнараваў чаканне гледачоў, такія "гульні" могуць закончыцца сумна, аж да выключэння з турніру. Але гэта іх праблемы, няхай шукаюць апраўданне. Вілейка так далёка ад Дзераўной, што не змаглі знайсці транспарт ці бензін? А можа ў яшчэ бліжэйшым Маладзечне свята "Дажынкі" спакусіла? Як бы ні было, а "Нёману-Агра" запісана перамога над "Віліяй" з лікам 3:0. Вядома, лепш было б,  калі б сапраўды "працоўныя" галы прыплюсаваў да сваёй бамбардзірскай скарбонкі той жа Анатоль Ціханчык ці хто яшчэ са стаўбчан.

Падвядзём далей рахункі. "Нёман-Агра" па-ранейшаму займае месца лідара. Адставанне "Іслачы" ўжо на чатыры ачкі можна назваць уяўным. Каманда з Мінскага раёна сваю сустрэчу дваццаць трэцяга тура першынства вобласці з "Зоркай" правядзе пазней. Асечка асноўнага канкурэнта стаўбчан за тытул чэмпіёна Міншчыны малаверагодная. Але ж, як кажуць, мяч круглы, не ўгадаеш, куды заляціць.

Так, у згаданым апошнім туры "Беліта-Вітэкс" нечакана ўступіла ў Старых Дарогах з лікам 0:1. Як ні стараліся Павел Баршчэўскі і іншыя здатныя нападаючыя і паўабаронцы каманды з Узды, а "прабіць" варатара старадарожцаў ім не ўдалося. Зразумела, нашым суседзям свеціць цяпер толькі трэцяе прызавое месца. І то трэба старацца, каб іх не апярэдзілі жодзінцы.

Як бы ні было, нашым  у астатніх трох матчах абласнога першынства неабходна толькі перамагаць. У бліжэйшую нядзелю - выезд у Любань. Дарэчы, мясцовы футбольны клуб у першым крузе ўчыніў такі ж "фінт", што здарыўся цяпер з боку "Віліі". Любанцы не прыехалі ў Дзераўную, і нашы атрымалі тэхнічную перамогу - 3:0. Магчыма, цяпер будуць змагацца з лідарамі на поўную сваю моц. Стаўбчанам належыць праявіць усё ўменне, якога ў іх, як пераконваюцца сапернікі, дастаткова. Пажадаем яшчэ і ўдачы, якая ніколі не бывае лішняй.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 2011 г. (першая ліга)

 

"Нёман-Агра" (Стаўбцоўскі раён)

"Іслач" (Мінскі раён)

"Беліта-Вітэкс" (Уздзенскі раён)

"Жодзіна-2007"

"Забудова-2007" (Маладзечанскі р-н)

"Лівадзія-Юні" (Дзяржынскі раён)

"Зорка" (Пухавіцкі раён)

"Вілія" (Вілейскі раён)

"Мясакамбінат" (Барысаўскі раён)

ФК "Старыя Дарогі"

"Аграсэрвіс" (Слуцкі раён)

ФК "Любань"

ФК "Клецк"

"Аўтамабіліст" (Салігорскі раён)

Г

23

22

23

23

23

23

22

23

23

23

23

23

23

23

В

17

16

14

12

9

9

9

9

8

8

7

5

5

2

Н

5

4

3

3

8

6

5

2

4

3

2

7

5

6

П

1

2

6

8

6

8

8

12

11

12

14

11

13

15

М

79-24

70-20

63-25

60-32

48-35

36-42

48-44

29-52

45-75

26-56

34-45

49-60

34-61

31-75

А

56

52

45

39

35

33

32

29

28

27

23

22

20

10

(Заўвага: Г - колькасць праведзеных гульняў; В - выйгрышы; Н - нічые; П - паражэнні; М - колькасць забітых і прапушчаных мячоў; А - ачкі).

Ф. ФЯДОТАЎ