Начальнік аддзела адукацыі
Нумар - №196-197 Рубрыка - Адукацыя
12.10.2011
Распараджэннем старшыні райвыканкама начальнікам аддзела адукацыі назначаны ЛАРЫЧАЎ Юрый Іванавіч.
Ларычаў Ю. І. нарадзіўся 16 чэрвеня 1971 г. у вёсцы Молчадзь Баранавіцкага раёна. У 1993 г. закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага. Быў накіраваны на працу настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі Аталезскай СШ. Пасля службы ў арміі з 1995 года выкладаў гэты прадмет у Літвенскай СШ. З 2001 па 2004 год быў дырэктарам Рочавіцкай СШ, у 2004-2005 гадах - дырэктарам Літвенскай СШ. З верасня 2008 г. Ларычаў Ю. І. выкладаў матэматыку і інфарматыку ў ДАСШ № 2 г. Стоўбцы, а са жніўня 2010 г. працаваў дырэктарам сярэдняй школы № 3 нашага горада.






