Насустрач запытам бацькоў
Нумар - №196-197 Рубрыка - Адукацыя
12.10.2011
Як расказвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Ніна Осіпік, дзіцячыя сады шырока практыкуюць новыя формы дашкольнага выхавання.
У ліку іх - работа адаптацыйных груп, груп кароткачасовага прабывання дзяцей, а таксама груп па падрыхтоўцы дашкольнікаў да школы на бюджэтнай і платнай умовах.
Вывучаецца таксама попыт бацькоў на дадатковыя адукацыйныя паслугі. Запатрабаваны групы з вывучэннем замежнай мовы, па навучанні чытанню па методыцы М. А. Зайцава, а таксама гурткі аздараўленчага накірунку.






