Падрыхтавацца да эпідэміі грыпу
Нумар - №198-200 Рубрыка - Прамая лінія
15.10.2011

Па просьбах нашых чытачоў мы правялі прамую тэлефонную лінію з загадчыцай аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогі Ірына Пятровіч. У раёне працягваеццы кампанія вакцынацыі ад грыпу. Ёсць сярод нас людзі, хто кожны год прышчэпліваецца ад грыпу і адчуў, наколькі абараняе сябе ў эпідэміялагічны сезон. Ёсць такія, хто сумняваецца, разважае, прытрымліваецца, каму патрэбны нейкі штуршок, каб прыняць рашэнне аб вакцынацыі. Адказы на ўсе пытанні жыхары раёна мелі магчымасць атрымаць з вуснаў урача-эпідэміёлага.
Ганна Макаўчык задала пытанне аб тым, які сезон грыпу чакаецца па прагнозах, якія вірусы грыпу прыдуць да нас зімою?
Ірына Пятровіч:
- Вірус грыпу цыркуліруе па пэўных біялагічных законах. Амаль заўсёды вірус, які выклікаў вясною пад'ём захваральнасці ў Паўднёва-Усходняй Азіі, восенню прыходзіць у Еўропу. У свеце існуе некалькі соцень лабараторый, якія сочаць за вірусамі грыпу. Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод да красавіка - мая складаюць рэкамендацыі па варыянтах вірусаў грыпу, якія неабходна ўключыць у склад вакцыны. У склад сёлетняй вакцыны ўваходзяць 3 штамы вірусу (два варыянты вірусу А, адзін з якіх прадстаўлены пандэмічным штамам грыпу А НІN1 мінулага сезона, і варыянт вірусу В), якія ў гэтым годзе будуць выклікаць захворванне. Гэтай восенню і зімою чакаецца тры вірусы грыпу - А "Каліфорнія", В "Брысбен", і А "Перт".
Было нямала пытанняў ад бацькоў наконт арганізацыі вакцынацыі супраць грыпу дзяцей. Жанчыну цікавіла, якую вакцыну выбраць для дзіцяці да года і яе самой, калі яна корміць грудзьмі?
- Лепш за ўсё выкарыстанне інактывіраваных спліт-ці суб'едынічных вакцын супраць грыпу. Абодва гэтыя віды фарміруюць сходную па сіле імунную абарону і аднолькава бяспечныя. Высокая ступень ачысткі вакцын і мінімальная колькасць рэакцый на прышчэпкі дае магчымасць іх выкарыстоўваць у грудных дзяцей, пачынаючы з шасці месяцаў, і ў маці, якія кормяць грудзьмі. У раёне з такіх вакцын закуплены "Флюваксін"(Кітай). Усе вакцыны зарэгістраваны ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і маюць вопыт прымянення як у нашай краіне, так і за мяжою.
- Вакцына дзецям уводзіцца аднаразова?
- Дзецям ва ўзросце з 6 месяцаў да 3 гадоў, якія не прышчэпліваліся раней, патрабуецца 2-разовае ўвядзенне, таму што сілы імуннага адказу на адну прышчэпку недастаткова. Такім чынам, прышчэпка супраць грыпу як бы складаецца з пярвічнай вакцынацыі і рэвакцынацыі. У выпадку, калі дзіця было прышчэплена ў мінулым годзе, пярвічнай вакцынацыяй выступае папярэдняя прышчэпка. Дзецям уводзяць дзве дозы толькі ў першы год вакцынацыі.
- Як будуць прышчэплівацца дзеці, якія наведваюць дашкольныя ўстановы?
- Дзеці, якія наведваюць дзіцячыя сады, будуць прышчэплівацца ў паліклініцы ці ў амбулаторыi па месцы жыхарства. Імунізацыя школьнікаў ажыццяўляецца ў медыцынскіх кабінетах школ. Неабходна наяўнасць пісьмовага дазволу бацькоў на правядзенне прышчэпак дзецям.
- Якія сімптомы могуць узнікнуць у дзіцяці пасля праведзенай прышчэпкі?
- Са 100 прышчэпленых супраць грыпу дзяцей у 4-8 чалавек могуць быць мясцовыя рэакцыі ў выглядзе пачырванення, ушчыльнення ці боляў у месцы ўвядзення прышчэпкі. У 1-8 чалавек са 100 могуць узнікнуць агульныя рэакцыі, як кароткачасовае падняцце тэмпературы цела да 37,5 градуса, агульнае недамаганне.
Зінаіда Грыневіч пацікавілася, лепш прышчэплівацца адной і той жа вакцынай кожны год, ці мяняць.
- Улічваючы, што штогод варыянты вірусаў грыпу ў складзе вакцыны аднолькавыя, мэтазгоднасць змены вакцыны адсутнічае.
- Ці неабходна прышчэплівацца сёлета, калі рабіў прышчэпку ў мінулым годзе?
- Ахоўныя антыцелы, выпрацаваныя пасля прышчэпкі, звычайна праз 6-12 месяцаў разбураюцца, і іх колькасці становіцца недастаткова для абароны ад грыпу ў новым сезоне. Акрамя таго, штогод абнаўляюцца варыянты вірусаў грыпу, якія ўваходзяць у склад вакцын. Аптымальны тэрмін правядзення вакцынацыі - у другой палове верасня да пачатку снежня, так як пад'ём захваральнасці на ВРІ і грып у нашай краіне штогод прыходзіцца на студзень - сакавік. Для стварэння паўнацэннай абароны пасля прышчэпкі арганізму неабходна ад 14 да 30 сутак. Гэта час выпрацоўкі антыцел. Ахоўны ўзровень іх да 6-8 месяцаў.
Хачу звярнуць увагу жыхароў раёна, што вакцынацыя ў раёне працягваецца, абараніце сябе ад гэтай небяспечнай інфекцыі. Грып - такое інфекцыйнае захворванне, якое лёгка і незаўважна перадаецца ад чалавека да чалавека: пры размове, кашлі, чханні. Рызыка захварэць ёсць у кожнага. Большасць з нас лічаць, што гэта бяскрыўднае захворванне: падумаеш, пару дзён тэмпература, галаўны боль, пройдзе! Аднак, на жаль, грып - гэта інфекцыя, якая дае найбольш ускладненняў. Трапіўшы ў арганізм, вірус грыпу размнажаецца, разбураючы клеткі лёгкіх і іншых органаў з высокай хуткасцю. Менавіта цяжкія ўскладненні і з'яўляюцца прычынай смерці пасля перанесенага грыпу. Памятайце аб тым, што абарона ад грыпу, створаная з дапамогай вакцын, у 2-5 разоў больш эфектыўная, чым створаная лекавымі і народнымі сродкамі. Вынікі актыўнай вакцынацыі, якія праводзіліся ў папярэднія гады ў працоўных і дзіцячых калектывах нашага раёна, паказалі, што ўзровень захваральнасці на грып сярод прышчэпленых у 3,5 раза ніжэйшы, чым сярод непрышчэпленых. Праведзеная вакцынацыя папярэдзіла вострыя выпадкі захворвання на грып. Па пытаннях правядзення прышчэпак ад грыпу звяртайцеся ў кабінет № 240 райпаліклінікі.






