мобильная версия
Прамень

У Беларусі зменіцца механізм разліку дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў

Нумар - №198-200    Рубрыка - Афіцыйна

14.10.2011

У Беларусі з 2012 года зменіцца механізм разліку дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Адпаведная мера прадугледжана Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Аб гэтым 11 кастрычніка журналістам паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Памер дапамогі будзе прывязаны да сярэдняй заработнай платы і дыферэнцаваны ў залежнасці ад чарговасці нараджэння дзяцей. Так, у сувязі з нараджэннем першага дзіцяці бацькі будуць атрымліваць 35 працэнтаў сярэдняй зарплаты, пры з'яўленні на свет другога і наступнага малышоў - 40 працэнтаў.

Акрамя таго, у адпаведнасці з праграмай дэмаграфічнай бяспекі плануецца вызваліць ад прызыву на тэрміновую ваенную службу бацькаў, якія выхоўваюць траіх дзяцей, увесці льготнае крэдытаванне працэдуры ЭКА для жанатых пар, якія церпяць ад бясплоднасці. Пашырыцца спектр сацыяльных паслуг для няпоўных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Маці і бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, у адпаведнасці з праграмай будзе прадастаўлена магчымасць праходзіць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі на ўмовах, вызначаных законам для беспрацоўных. Таксама ў плане мерапрыемстваў на будучы год прапісаны меры па фінансавай падтрымцы дзяржавы маладых і шматдзетных сем'яў, якія ўзялі крэдыт на будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля на агульных падставах. Дзяржава таксама акажа фінансавую падтрымку шматдзетным сем'ям, якія маюць запазычанасць па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля.

БелТА