Восені палова
Нумар - №198-200 Рубрыка - Надвор’е на Стаўбцоўшчыне
15.10.2011


Цямнее ноч, шарэе дзень,
І вось ужо восені палова.
І шмат прыкмет ёсць у людзей
На цэлы год па дні Пакроваў.
Як з поўдня вецер - будзе цёпла.
Паўночны - цяжка будзе ўгрэцца.
А дожджык - летам пчолкам вольна,
Мёд будзе ліпавы і грэцкі.
Цяпер жа бляклыя малюнкі.
На лужынах ужо зранку лёд.
Падводзіць хлебароб рахункі -
Як спрацаваў за цэлы год.
Пара настане снежных сховаў
І хлюпаты падчас адліг.
І пачынаецца з Пакроваў
Сезону новаму адлік.
Фота Васіля ЗЯНЬКО






