мобильная версия
Прамень

Беларуская АЭС будзе адпавядаць самым высокім стандартам бяспекі

Нумар - №201-202    Рубрыка - Афіцыйна

18.10.2011

Згоду на падпісанне Кантрактнага пагаднення па збудаванні энергаблокаў № 1 і № 2 АЭС на тэрыторыі Беларусі даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кантрактнае пагадненне падпісана 11 кастрычніка 2011 года паміж ЗАТ "Атамбудэкспарт" (Расія), кампаніяй дзяжкарпарацыі "Расатам" і ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" (Беларусь).

Кантрактнае пагадненне вызначае асноўныя палажэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва "пад ключ" двух энергаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2400 МВт з рэактарнай устаноўкі В-491. Прадугледжана, што беларуская АЭС будзе ўзводзіцца на ўмовах поўнай адказнасці генеральнага падрадчыка.

Для будаўніцтва першай беларускай АЭС выбраны праект "АЭС-2006". Гэта сучасны праект атамнай электрастанцыі пакалення 3+ з палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі і высокімі стандартамі бяспекі. Абалонка разлічана на максімальны ціск пры аварыйным працэсе, здольная вытрымліваць сейсмічныя нагрузкі, дзеянне ўрагану, ударнай хвалі, падзенне самалёта.

У праекце АЭС-2006 прыменены чатыры актыўныя каналы сістэм бяспекі, якія дубліруюць адзін аднаго, устройства лакалізацыі расплаву, сістэма пасіўнага адводу цяпла з-пад абалонкі рэактара і сістэма пасіўнага адводу цяпла ад парагенератараў, сістэма выдалення вадароду, двайная ахоўная абалонка будынка рэактара і іншыя. Ніводная з дзеючых станцый у свеце не аснашчана такой канфігурацыяй сістэм бяспекі.

(Больш поўная інфармацыя аб Беларускай АЭС з інфаграфікай - на 4-й старонцы нумара газеты "Прамень").

БелТА