мобильная версия
Прамень

SMS-дыялог (юрыдычная кансультацыя)

Нумар - №201-202    Рубрыка - На сувязі – рэдакцыя

18.10.2011

На пытанне жыхаркі горада Стоўбцы Аліны Ажгірэвіч аб тым, калі адбылося ДТЗ і ёсць цялесныя пашкоджанні, хто павінен кампенсаваць маральны ўрон, адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі Т. Ваўчынская:

-  Сітуацыя: грамадзянін, які кіраваў транспартным сродкам, прызнаны вінаватым у парушэнні правіл дарожнага руху, якія прынеслі па неасцярожнасці цяжкія цялесныя пашкоджанні. Дапусцім, што матэрыяламі справы было ўстаноўлена: аўтобус, якім кіраваў вінаваты,  належыць аўтапарку. У сувязі з тым, што вінаваты з'яўляўся працаўніком  данага прадпрыемства і ўчыніў ДТЗ пры выкананні сваіх працоўных абавязкаў, кампенсаваць маральную страту абавязана юрыдычная асоба. Аднак, арганізацыя можа прад'явіць рэгрэсіўны іск да свайго працаўніка.

Калі аўтамашына належыць фізічнай асобе, то іск аб матэрыяльнай кампенсацыі  маральнай шкоды прад'яўляецца ўладальніку транспартнага сродку - крыніцы павышанай небяспекі.

Пр