Ёсць рэзервы
Нумар - №201-202 Рубрыка - Афіцыйна
18.10.2011
Адпаведную задачу ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць паставіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура прапанаваў распрацаваць жорсткую методыку ўліку ўсіх затрат у сельскай гаспадарцы, паколькі цяпер у гэтым пытанні выкарыстоўваюцца розныя падыходы. "Грошай ад гэтага дадаткова не прыбавіцца, але будзе аб'ектыўны ўлік", - адзначыў ён. "Добра, давайце за зіму гэта зробім", - даручыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт таксама чарговы раз звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння належных умоў захоўвання ўраджаю.
У ходзе наведвання Чэрвеньскага раёна кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай сельскагаспадарчых філіялаў "Агра-Бокс" і "Агра-Бокс-Заатэх" беларуска-італьянскага сумеснага прадпрыемства "Унібокс". Гэтая група кампаній асвойвае вытворчасць сучасных машын і сельскагаспадарчых аб'ектаў, якія з самага пачатку праходзяць выпрабаванні непасрэдна на ўласнай агравытворчасці, і можа стаць першым у рэспубліцы вытворцам малочнатаварнай фермы "пад ключ".
Улічваючы высокія паказчыкі работы сельгаспрадпрыемстваў кампаніі і тэхналагічны ўзровень вытворчасці, Барыс Батура прапанаваў стварыць сумесную вытворчасць разам са Смілавіцкім сельскагаспадарчым каледжам. Кіраўнік дзяржавы адобрыў гэтую ідэю.
Прэзідэнт Беларусі даручыў да пачатку лістапада завяршыць усе ўборачныя работы ў вёсцы.






