мобильная версия
Прамень

Дзераўнянскі асілак

Нумар - №203-205    Рубрыка - Спорт

21.10.2011

Адразу і не падлічыш, колькі прызавых узнагарод мае асілак з Дзераўной Анатоль Вільнявец. Памятнымі стануць і яго рэгаліі ў знак перамогі на абласной спартакіядзе ў Слуцку.

У спаборніцтве па гіравым  спорце Анатоль прадстаўляў аграпрам. На гэтую дэталь трэба ўказаць, бо спартакіяда была міжгаліновай. І, скажам, з нашым Вільняўцом практычна на роўных вёў спрэчку прадстаўнік хімічнай галіны. Аднак задаволіўся ён толькі другім месцам. А Анатоль і правай, і левай рукой падняў двухпудовую гіру ажно 180 разоў. Гэтага  хапіла для перамогі.

Такім чынам,  Вільнявец пацвердзіў, што нездарма з'яўляецца кандыдатам у майстры спорту. І форму спартыўную ён увесь час падтрымлівае актыўнымі трэніроўкамі.

Пр