мобильная версия
Прамень

Валейбалісты – ужо чэмпіёны

Нумар - №203-205    Рубрыка - Спорт

21.10.2011

Тытул чэмпіёнаў Мінскай вобласці заваявала каманда валейба-лістаў Стаўбцоўшчыны. Гонар раёна абаранялі аматары гэтай папулярнай спартыўнай гульні, якія прадстаўлялі Дзераўнянскі ФАК "Меліяратар".

Шлях да п'едэстала быў няпростым. Нашы спачатку вызначыліся на занальным турніры ў Нясвіжы. Адолелі там дружыну гаспадароў пляцоўкі, а таксама каманды Дзяржынскага і Клецкага раёнаў. Такім чынам была здабыта пуцёўка ў фінал.

Фінальны этап спаборніцтваў, што праводзяцца па праграме спартакіяды сярод сельскіх жыхароў, адбыўся ў Маладзечне. І тут сапернікі былі моцныя, спрактыкаваныя - калектывы Маладзечанскага, Салігорскага і Крупскага раёнаў. Мяч узлятаў над сеткай, суддзі фіксавалі пераможныя партыі і ачкі. Найбольш іх на рахунку нашых валейбалістаў. Ганароваму прызу быў вызначаны адрас - на Стаўбцоўшчыну.

Назавём нашых чэмпіёнаў. Гэта Міхаіл Чэмка, Канстанцін Шуцько, Дзмітрый Шуцько, Яўген Салацкі, Яўген Бурдукевіч, Антон Шыманец.  Поспех са спартыўнымі хлопцамі раздзяляе трэнер каманды Віктар Гаптар.

На згаданай спартакіядзе паспяхова выступілі і нашы тэнісісты. Другое месца ў турніры па настольным  тэнісе заняў Алег Бурак, а Антаніна Лапко стала бронзавым прызёрам.

Фініш года пацвярджае плённую работу трэнераў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Дзераўной. Спартыўная база ў аграгарадку - выдатная аснова  для развіцця масавага спорту, эфектыўнай аздараўленчай работы  і для новых рэкордаў.

Пр