Абследаванне занятасці насельніцтва
Нумар - №206-207 Рубрыка - Афіцыйна
25.10.2011
Выбарачнае абследаванне занятасці насельніцтва ў 2012 годзе ахопіць 28 тыс. дамашніх гаспадарак Беларусі. Аб гэтым паведаміла 18 кастрычніка журналістам намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч.
Выбарачнае абследаванне будзе праводзіцца шляхам апытання. Ім будуць ахоплены ўсе сацыяльныя групы, усе віды эканамічнай дзейнасці, працоўныя ва ўсіх сферах, у тым ліку нефармальны сектар. У тых дамашніх гаспадарках, якія трапяць у гэта выбарачнае абследаванне, будуць удзельнічаць яго члены ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў. Даныя, атрыманыя ў ходзе апытання, строга канфідэнцыяльныя. "Як для органаў статыстыкі, так і для тых, хто ўдзельнічаў у правядзенні інтэрв'ю, даныя не падлягаюць выдаванню", - адзначыла прадстаўнік Белстата.
Гэта мерапрыемства арганізавана Нацыянальным статыстычным камітэтам, праводзіцца пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Сусветнага банка.






