мобильная версия
Прамень

Бурліць кірмаш

Нумар - №206-207    Рубрыка - Гандаль

25.10.2011

Фотография 1

Восень кожныя выхадныя шчодра дорыць кірмашы. Можна назіраць рух на Калгасным рынку райцэнтра - усе спяшаюцца за пакупкамі з карзінамі, мяшкамі, а то і тачкамі.

Райспажыўтаварыства скарыстоўвае магчымасць вывезці сваю прадукцыю і за межы раёна. Аддзел грамадскага харчавання і гандлю актыўна паўдзельнічалі ў рэгіянальным кірмашы ў Салігорску. Толькі ад продажу бульбы, капусты, буракоў, морквы, яблыкаў выручылі 10 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, прапаноўвалі ўдзельнікам кірмашу і прадукцыю ўласнай вытворчасці - шашлыкі. Разам з работнікамі гандлю паехалі на кірмаш і галасістыя "Коласавы землякі" з Мікалаеўшчыны.

Кожныя выхадныя райспажыўтаварыства адпраўляе гружаныя агародніннай прадукцыяй машыны ў сталіцу - на кірмашы ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах Мінска. Машыны вяртаюцца ў Стоўбцы пустымі. І таксама, бывае, што разам з работнікамі гандлю працуюць і работнікі культуры. Выязджалі ў Мінск выдатныя мастацкія калектывы Наваколасаўскай школы мастацтваў - народны вакальны ансамбль "Святлана" і народны ансамбль народнай песні "Славяначка".

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Лана СВЯТЛІЦКАЯ