мобильная версия
Прамень

Пенсіі ў Беларусі плануецца павялічыць на 20 працэнтаў з 1 лістапада

Нумар - №206-207    Рубрыка - Афіцыйна

25.10.2011

Памер пенсій у Беларусі плануецца павялічыць прыкладна на 20 працэнтаў з 1 лістапада бягучага года. Аб гэтым заявіў 21 кастрычніка, адказваючы на пытанні дэпутатаў, намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу.

"З 1 лістапада мы плануем значна павялічыць пенсіі. Яны вырастуць, цяпер дакладна не магу сказаць, скажу з запасам - працэнтаў на 20", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

БелТА