мобильная версия
Прамень

Пра аздараўленне клопат

Нумар - №206-207    Рубрыка - Адукацыя

25.10.2011

Вядучы спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Блашко і начальнік дзіцячага аздараўленчага лагера "Нёман" Ірына Сергіевіч удзельнічалі ў трохдзённым рэспубліканскім семінары па пытаннях аздараўлення дзяцей, які прайшоў на базе нацыянальнага аздараўленчага цэнтра "Зубраня".

Былі падведзены вынікі аздараўлення сёлетняга сезона і намечаны задачы на наступны год. Вопыт работы аздараўленчых лагераў усёй рэспублікі быў прадстаўлены  прэзентацыяй лепшых праектаў. Яны ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе, вынікі якога былі падведзены. Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Ірына Сергіевіч за належную арганізацыю работы аздараўленчага лагера "Нёман".

Удзельнікі  вялікай рэспубліканскай нарады працавалі ў творчых групах. Яны мелі магчымасць  пазнаёміцца з дасягненнямі  калег,  узяць сабе на заметку цікавыя накірункі работы. Арганізатары аздараўленчай кампаніі пазнаёміліся з новай нарматыўна-правававой базай і новымі патрабаваннямі ў вядзенні адукацыі па аздараўленні дзяцей у рамках Кодэкса аб адукацыі, які нядаўна ўступіў у сілу.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ