мобильная версия
Прамень

2012-ы – Год кнігі

Нумар - №208-210    Рубрыка - Афіцыйна

29.10.2011

Фотография 1

У сучаснай беларускай літаратуры не павінна быць цэнзуры або забароненых тэм, заявіў 25 кастрычніка на сустрэчы з членамі грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

Аб'явіць Годам кнігі ў Беларусі 2012 год прапанавалі Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку члены Саюза пісьменнікаў на праведзенай у Мінску сустрэчы.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў гэтую  ініцыятыву.

Гаворачы ж у цэлым аб праблеме страты кнігай цяпер свайго ранейшага значэння, Прэзідэнт адзначыў: "Для мяне катастрофа ўсё, што адбываецца сёння. Я вельмі баюся страціць кнігу. Не толькі мы ў гэтым вінаватыя, увесь свет, вы бачыце, у якім напрамку ідзе. Для мяне гэта трагедыя. Для мяне няма нічога больш каштоўнага за кнігу".

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец агучыў шэраг ініцыятыў аб'яднання, рэалізацыя якіх пачнецца ў бліжэйшы час. У прыватнасці, плануецца ажыццявіць праект "Беларусь у гісторыі сусветнай цывілізацыі", дзе будзе расказана пра беларусаў, якія праславіліся ў свеце і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай цывілізацыі.

Акрамя таго, Мікалай Чаргінец звярнуў увагу на неабходнасць стварэння магутнага інстытута літаратурнай крытыкі, які садзейнічаў бы развіццю пісьменніцкага таленту.

Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву пісьменнікаў, якія хочуць часцей сустракацца з людзьмі, і даручыў чыноўнікам арганізаваць гэтыя сустрэчы, дапамагчы пісьменнікам пабываць ва ўсіх кутках краіны, каб адчуваць пульс жыцця грамадства, ведаць, як развіваецца краіна.

Фота Василя ЗЯНЬКО

БелТА