У гонар юбілею класікаў
Нумар - №208-210 Рубрыка - Афіцыйна
29.10.2011
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка падпісаў указ нумар 487 "Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа". Дакумент падпісаны ў мэтах арганізацыі дастойнага святкавання юбілею класікаў беларускай літаратуры, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам зацверджаны склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, і план мерапрыемстваў да гэтага юбілею.
Планам прадугледжаны правядзенне ў краіне і за яе межамі прысвечаных юбілею святочных мерапрыемстваў, стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх публіцыстычных праграм на тэлебачанні і радыё, выданне кніг пісьменнікаў і літаратуры аб іх жыцці і творчасці. Таксама запланавана правядзенне рэспубліканскіх свят паэзіі, добраўпарадкаванне тэрыторый гісторыка-культурных аб'ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, правядзенне капітальнага рамонту будынкаў дзяржаўных літаратурных музеяў і іншыя мерапрыемствы.






