З "Іскры" – ідэі
Нумар - №208-210 Рубрыка - Моладзь Стаўбцоўшчыны
29.10.2011
Валанцёрскі атрад "Іскра" з ліку вучняў Заямнаўскай школы заняў трэцяе месца ў абласным экалагічным конкурсе "Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак".
- За свае добрыя справы рабяты ўзнагароджаны Граматай абласнога камітэта БРСМ і грашовай прэміяй, - расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Дзіяна Ранцюк.
Стараннямі валанцёраў-"іскраўцаў" і іх настаўнікаў у роднай вёсцы Заямнае, дзе яны жывуць і вучацца, запалены сапраўдны агонь цікавых ідэй, жадання тварыць новае сваімі рукамі.
На працягу лета і цяпер, восенню, валанцёрскі атрад добраўпарадкуе школьную тэрыторыю, вуліцы і скверы, наводзіць парадак каля помнікаў. Для рабят важна тое, у якім стане знаходзіцца іх вёска і, адметна, цяпер яны ўсведамляюць, што чысціню і парадак трэба абавязкова падтрымліваць і ствараць самім.






