мобильная версия
Прамень

Храм адкрыты кожны дзень

Нумар - №213-215    Рубрыка - Духоўная і гістарычная спадчына

04.11.2011

У Стаўбцоўскай Свята-Аннінскай царкве богаслужэнні праводзяцца па нядзелях, суботах і ў тыя будныя дні, на якія выпадаюць праваслаўныя святы. Аднак храм даступны для людзей кожны дзень. З 9 гадзін раніцы да 17.30  вечара кожны дзень у храме па графіку дзяжурыць хтосьці з прыхаджан.

Кожны чалавек можа зайсці ў царкву, памаліцца, паставіць свечку, падаць запіску, каб свяшчэннік у час богаслужэння памянуў родных і блізкіх.

Многія і з гасцей Стоўбцаў не мінаюць выпадку зайсці ў царкву. Тым больш што Стаўбцоўскі храм - старадаўні, яму больш за 180 гадоў.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ