Перспектывы "Пралескі"
Нумар - №213-215 Рубрыка - Культура
04.11.2011
У раённым Цэнтры культуры адбылося пасяджэнне народнага клуба майстроў народнай творчасці "Пралеска". Кіраўнік клуба Аліна Халявінская зрабіла справаздачу аб рабоце. Было што калегіяльна абмеркаваць умельцам. Пасяджэнне мела мэту скласці і план работы на наступны год. А бягучы год завяршыцца традыцыйнай выставай "Сонцаварот", якая адкрыецца ў снежні ў фае раённага Цэнтра культуры. Сёлетняя выстава будзе юбілейная, 30-я па ліку.
Спланаваны персанальныя выставы майстроў народнай творчасці Стаўбцоўшчыны на 2012 год. Гаварылася аб тым, што ў райцэнтры няма выставачнай залы, гэта звужае магчымасці для арганізацыі выстаў.
Першая выстава ў наступным годзе адкрыецца ў фае раённага Цэнтра культуры. Яна будзе прыўрочана да Новага года па юльянскім календары, як прынята гаварыць - да старога Новага года.
Свае работы - жывапіс, роспіс па дрэве, лялькі - выставіць мастачка, кіраўнік народнай дзіцячай мастацкай студыі "Раніца" Шашкоўскай школы мастацтваў Святлана Калкоўская.






